Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

21 КРАСАВIКА 1998 г.

Чэшскi цырк у Мiнску

а скрыжаваннi праспекту Ракасоускага i вулiцы Пляханава, побач з унiверсамам “Серабранка”, параскiдау шацер чэшскi цырк-шапiто “Вiльямс”. На працягу тыдня акрабаты, жанглеры, клоуны i iншыя майстры цыркавога мастацтва забаулялi жыхароу Ленiнскага раена. Ля дзяцей-iнвалiдау, сiрот, для шматдзетных сем’яу чэшскiя артысты далi дабрачынны паказ. Як паведамiу намеснiк галавы адмiнiстрацыi Ленiнскага раена Мiнска Аляксандр Кахноускi, мерапрыемства праводзiцца у межах культурнага пагаднення памiж Беларуссю i Чэхiяй. Сваю праграму цырк ужо прадэманстравау жыхарам Маскоускага раена Мiнска, гарадскога паселка Фанiпаль, што побач з беларускай сталiцай..

“Падобна на тое, што беларуская дзятва знайшла з “Вiльямсам” агульную мову, — лiчыць Аляксандр Кахноускi, — мацi, таты, бабулi i дзядулi штодзенна атакуюць нас з просьбай затрымаць гасцеу яшчэ на некалькi дзен. I артысты ахвотна згадзiлiся папрацаваць да 25 лiпеня. А потым паедуць у Заводскi раен Мiнска".

Нядауна жыхары мiкрараена Уручча убачылi дзiунае вiдовiшча. Прама па вулiцы iшлi два вярблюды. Навокал паназбiралася шмат цiкауных. “Вось гэта цырк! — усмiхалiся людзi. Гэтак пачынау свае выступленнi iншы чэшскi цырк — “Марыен". На вулiцы Астрашыцкай размясцiуся вялiзны шацер. Увечары там шумна i вясела". Дзятва размауляе з понi-"навукоуцам”: ен ведае уласны узрост, ведае, дзе жыве, i гэтак далей. Можна паездзiць i на верблюдзе. А двухгадзiнны паказ дорыць шмат радасцi i дзецям, i дарослым.

Святлана Багам’я, Таццяна Сакаловiч.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Выпуск падрыхтавау  - Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information