|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
Выходзiць
з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года
| 14 КРАСАВIКА 1998 г. |
Канiкулы у "Дудутках" Доуга рыхтавалiся супрацоунiкi музея матэрыяльнай культуры “Дудуткi”, што знаходзiцца у 40 кiламетрах ад Мiнска, да прыему дзяцей. Упершыню за усю гiсторыю свайго iснавання музей адчынiу дзверы лагера адпачынку для малазабяспечаных дзяцей малодшага школьнага узросту з Мiнска i вобласцi. Кiраунiк ТАА “Дудуткi”-Тур”, якое узяло на сябе усе выдаткi па адпачынку дзяцей на працягу месяца, Валерыя Клiцунова паведамiла, што, акрамя пяцiразовага харчавання, медыцынскага абследавання i лячэння, дзецi атрымаюць веды па некалькiх напрамках. Экскурсii па музею, выстава дзiцячай творчасцi, спартыуныя спаборнiцтвы i спартакiяды, конкурсы дзiцячага малюнка, днi тэатра, музыкi i лiтаратуры правядуць з iмi прафесiйныя мастакi, майстры спорту i турызму. Удзел дзяцей у працы цэхау i промыслау музея, навучанне ганчарнаму рамяству i яздзе на конях стануць неад’емнай часткай iх адпачынку на прыродзе. Паходы i экскурсii па наваколлях са зборам гербарыя пройдуць пад кiраунiцтвам прафесара натуральных навук Анатоля Федарука. Галiна Шараева. |
| Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску. |
| Рэдактар электроннаго
варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка vm@nsys.by Выпуск падрыхтавау - Канстанцiн Сталярчук. |
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка. Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая. |
«Вечерний
Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя.
Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right
reserved.

Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |