Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

14 ВЕРАСНЯ 1999 г.

Не застацца адзiн на адзiн з жыццевымi клопатамi (14.09.1999)

Каля сямiдзесяцi гадоу у Беларусi органы сацыяльнага забеспячэння сваiм клопатам атачалi выключна пенсiянерау i iнвалiдау. Але чатыры гады таму колькасць тых, хто мае патрэбу у iх дапамозе, павялiчылася. Сення на падтрымку органау сацыяльнага забеспячэння мае права разлiчваць кожны.

Летась Савет Мiнiстрау Беларусi прыняу пастанову аб адкрыццii цэнтрау сацыяльнай дапамогi сям'i i дзецям. I вось у чэрвенi такi цэнтр з'явiуся у Мiнску. А да сканчэння 1999 года у Партызанскiм, Маскоускiм, Кастрычнiцкiм i Цэнтральным раенах беларускай сталiцы будуць адчынены тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоування насельнiцтва (у першым паугоддзi 2000-га з'явяцца яны i у iншых раенах). Пра гэта на прэс-канферэнцыi у Мiнскам гарвыканкаме паведамiла Iрына Аляксанава, намеснiк начальнiка кiраунiцтва сацыяльнай аховы насельнiцтва Мiнскага гарвыканкама. Якую ж дапамогу мiнчанам акажуць цэнтры? Iх работнiкi не толькi будуць абслугоуваць людзей паважнага узросту, iнвалiдау па месцы iх жыхарства... Напрыклад, плануецца арганiзаваць у цэнтрах службу хуткай сацыяльнай дапамогi.

Уявiце сабе стан жанчыны, якая адна выхоувае маленькае дзiця, калi урачы прапануюць ей тэрмiнова легчы у бальнiцу. Дык вось, усе клопаты аб дзiцяцi у гэтым выпадку возьме на сябе новая служба. Паводле словау Iрыны Аляксанавай, у тэрытарыяльных цэнтрах плануецца стварыць i аддзяленнi гасцiнiчнага тыпу. Тут на нейкi тэрмiн знойдуць прытулак, а таксама атрымаюць харчаванне i адзенне людзi, якiя апынулiся у крызiснай сiтуацii. Кожны жыхар раена мае магчымасць атрымаць кансультацыю юрыста, псiхолага, сацыяльнага педагога. Дарэчы, усiм нам застаецца толькi спадзявацца, каб такiмi новыя цэнтры былi не толькi у планах i марах. Ну а разнастайную метадычную дапамогу яны будуць атрымоуваць у гарадскiм цэнтры.

Пакуль што пра яго iснаванне ведаюць нямногiя, але з кожным тыднем зваротау у цэнтр усе больш. Тут нямала людзей ужо атрымалi кансультацыi псiхолагау, педагогау. Паводле словау Андрэя Турауца, дырэктара гарадскога цэнтра сацыяльнай дапамогi сям'i i дзецям, малазабяспечаныя людзi часта звяртаюцца з пытаннямi, а цi можна недзе атрымаць матэрыяльную дапамогу, адзенне альбо прадукты харчавання, што паступiлi у якасцi гуманiтарнай дапамогi. Кожнаму даюць кампетэнтны адказ.

Ну а з якiмi бедамi людзi часцей за усе iдуць да псiхолага?Як расказау кандыдат псiхалагiчных навук Анатоль Аладьiн, нярэдка на прыеме у яго бываюць бацькi, якiя не могуць знайсцi кантакт з дзецьмi-падлеткамi. Iншая вялiкая група людзей - сем'i, што маюць намер скасаваць свой шлюб. Але больш за усе Анатоля Аладьiна хвалююць праблемы маладых людзей, якiя знаходзяцца у выпрабавальным шлюбе. Часта стварэннем сям'i ен не заканчваецца. Псiхолагу ж даводзiцца лячыць душэуныя раны маладых.

Усе кансультацыi зараз у гарадскiм цэнтры бясплатныя. Але, згодна са словамi Андрэя Турауца, менавiта гэта i адштурхоувае некаторых забяспечаных наведвальнiкау, якiя лiчаць, што бясплатнае - значыць не лепшае. Таму, лiчыць ен, асобныя паслугi цэнтра есть сэнс зрабiць платнымi.

Якая пазiцыя кiраунiцтва сацыяльнай абароны насельнiцтва наконт гэтага - невядома. Але вельмi хочацца запярэчыць Андрэю Анатольевiчу: цi варта так хвалявацца з прычыны недаверу невялiкай групы людзей, калi для большасцi нават сiмвалiчная плата будзе вельмi цяжкай.

Нiна Марадудзiна.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Выпуск падрыхтавау  - Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information