Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

WWW BelarusВыходзiць з лiстапада 1967 года,
у сетке IНТЭРНЭТ з лiпеня 1996 года

 

25 КАСТРЫЧНIКА 1999 г.

Не звянуць галiнкi старога дрэва (25.10.99)

Новую старонку у гiсторыю роднага краю упiсалi удзельнiкi Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "Унiверсiтэты Ельскiх", якая прысвечана 165-годдзю з дня нараджэння пiсьменнiка, кампазiтара i калекцыянера Аляксандра Ельскага. Наш зямляк пакiнуу вялiкую спадчыну -- карцiны, кнiгi. Пасля яго смерцi у 1916 годзе многiя рарытэты разышлiся па усiм свеце. Ад бiблiятэкi у 10 тысяч тамоу засталося каля дзесятка выданняу. На выстауцы у Беларускiм унiверсiтэце культуры iх прадставiлi Нацыянальная бiблiятэка рэспублiкi i бiблiятэка Нацыянальнай акадэмii навук. Паводле рашэння камiтэта сельскагаспадарчай выставы 1878 года педагагiчны трактат Аляксандра Ельскага аб спагадлiвасцi да братоу меншых узнагароджаны сярэбраным медалем Расiйскага таварыства абароны жывелы. Цiкавы пераклад з польскага твору па крымiнальнай псiхалогii "Любоу, злачынства i мараль". Прыцягваюць увагу кнiгi, якiя выпушчаны у канцы мiнулага стагоддзя у Санкт-Пецярбургу, Вiцебску, Варшаве. Раней яны належылi сям'i Ельскiх.

Асаблiвую ноту у атмасферу сустрэчы унеслi прадстаунiкi дынастыi Ельскiх, што прыехалi з Францыi, Польшчы, Расii. Есць сярод iх вядомыя вучоныя, урачы, археолагi. Галiнкi генеалагiчнага дрэва цесна пераплялiся са славутымi родамi iншых краiн, але пра беларускiя каранi нашчадкi памятаюць дагэтуль. Своеасаблiвым пацверджаннем гэтага сталi наведанне воднага парку Мiхала Ельскага, асвячэнне крыжа на месцы пахавання прадстаунiкоу роду у Дудзiчах, экскурсiя па музейна-творчым комплексе "Дудуткi". А яшчэ на канферэнцыi гучала музыка: творы Аляксандра i Мiхала Ельскiх выконвалi Мiнскi сiмфанiчны аркестр "Collegium musicum" пад кiраунiцтвам Вячаслава Бартноускага i пiянiст Iгар Алоунiкау.

У перспектыве намечана стварэнне Фонду беларускай сядзiбнай культуры. Як расказала загадчыца аддзела рэдкай кнiгi бiблiятэкi унiверсiтэта культуры Тамара Самайлюк, рашэннем падобных праблем дауно займаюцца у Расii. З дапамогай энтузiястау там рэканструяваны многiя сядзiбы, лiквiдавана нямала "белых плямау" у гiсторыi дваранскай культуры. Блiжэйшым часам супрацоунiкi бiблiятэкi пачнуць пошук кнiг i iншых рэлiквiй з калекцыi Аляксандра Ельскага. Пэуную падтрымку iм абяцалi нашчадкi, якiя вырашылi стварыць Фонд Ельскiх.

Ала Казакова.

Дайджэст беларускiх артыкулау

Апублiкавана у газеце, якая друкуецца у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннаго варыянта газеты "Вечерний Минск"
Мiкалай Iльюшэнка
vm@nsys.by
Выпуск падрыхтавау  - Канстанцiн Сталярчук.
Тэхнiчнае забеспячэнне - Святлана Велiчка.
Кiраунiк Web-аддзела - Кацярына Карвацкая.

«Вечерний Минск» капiрайт © 1996-1997 Усе правы абароненыя. Перадрукоука толькi з дазволу редакцыi.
Copyright (c) 1996-1998 «Vecherny Minsk» All right reserved. 




ntp_banner.jpg (14019 bytes)


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information