This page is best viewed under
.and
higher
..
. 
Вячэрнi Мiнск
Паважаныя спадары!
Прабачце, калi ласка,
гэта старонка
Under construction
у стадыi станаулення.
Абавязкова заглянiце
да нас на наступным тыднi!
Чакаем вас!
OUR HISTORY
OUR STAFF
OUR STRATEGY
WE ARE LOOKING for
COOPERATION (and Prises)
INVESTMENT PROPOSITION
PRESS RELEASES 22-25 JULY 1996
ВЫПУСК (29-30 ЛIПЕНЯ 1996
)
ВЫПУСК (30
ЛIПЕНЯ - 2 ЖНIУНЯ)
ВЫПУСК (5—7 жнiуня 1996):
ВЫПУСК (8—9 жнiуня
1996):
ВЫПУСК
(12—14 жнiуня 1996):
ВЫПУСК (14—16
жнiуня 1996):
ВЫПУСК
(19—21 жнiуня 1996):
ВЫПУСК
(21—23 жнiуня 1996):
ВЫПУСК (26—28
жнiуня 1996):
List of authors
HISTORY ll STAFF ll STRATEGY
ll COOPERATION ll INVESTMENT ll
LIST ll HOME
СКАРОЧАНЫ АГЛЯД ЗА 22-25 ЛIПЕНЯ 1996г.
НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ ВЫБIРАЕ
"ФОРД" (22.07.96)
. . . .У
Абчаку, што у прыгарадзе Мiнска, 18 лiпеня адбылася афiцыйная цэрымонiя
пачатка будаунiцтва завода кампанii "Форд Юнiон".
Уладзiслау ПЛАТУН (БелТА).
(Белaрускaе тэлеграфнае агенцтва)
Фота Мiкалая БАНДАРЫКА
З'ЕЗД ДЗЕЛАВЫХ КОЛАУ
БЕЛАРУСI (23.07.96)
. . . .У
беларускай сталiцы прайшоу з'езд дзелавых колау нашай рэспублiкi. На iм
iшла размова аб стане дзелавога жыцця у Беларусi i стварэннi умоу для эфектыунай
эканамiчнай дзейнасцi.
Барыс ЗАЛЕСКI.
CАЛОДКА ПАХНЕ СТАРАДАУНАСЦЬЮ...
(23.07.96)
У Мiнску у Рэспублiканскiм культурна-асветнiцкiм цэнтры
- выстава-продаж вырабау беларускiх мастацких вырабау.
Iнна СУДАРАВА
У ГЭТЫМ ВЫПУСКУ
(29-30 ЛIПЕНЯ 1996 ):
ШОСТАЯ ГАДАВIНА НЕЗАЛЕЖНАСЦI
БЕЛАРУСI (29.07.96)
У Мiнску адбыуся мiтынг, прысвечаны Дню незалежнасцi рэспублiкi. Афiцыйная
сталiца сустрэла свята амаль без адзiнага чырвона-зяленага сцяга. А вось
столькi бел-чырвона-белых сцягоу Мiнск яшчэ не бачыу.
Юры СВЯТАКУМ.
Фота Вiктара ДРАЧОВА.
ДАРОГА ДА ХРАМУ
(30.07.96)
Новую царкву залажылi у раене вулiцы Герасiменкi, непадалек ад кальцавой
дарогi мiнчане сумесна з жыхарамi вескi Вялiкае Сцiклева i iншых навакольных
насельных пунктау.
Кастусь СТАЛЯРЧУК.
МАРСКАЯ ДУША (30.07.96)
Той, хто служыу на флоце, назауседы застаецца у душы мараком. Асаблiва
выразна вiдаць братэрства гэтых людзей у свята -- Дзень Ваенна-Марскога
флоту. Селета ен адзначан юбiлейнай датай -- 300-годд 'ем Расiйскага флоту.
У Доме афiцэрау адбылося урачыстае ушанаванне усiх, хто мае дачыненне да
ваенна-марской службы.
Ала СТУЛАВА.
ТРАДЫЦЫI ПАЖАРНЫХ
(30.07.96)
Бясплатныя атракцыены зрабiлi для мiнчан у парку iмя Горкага пажарныя
горада.
Жанна ВАШКЕВIЧ.
МЕЛЬПАМЕНА УСМIХНУЛАСЯ
МIНЧАНКАМ (30.07.96)
Прызерамi конкурса у Варне сталi танцоушчыцы Беларускага харэаграфiчнага
каледжа Iрына Цымбал i Аса Базавiчуце.
Ала СТУЛАВА.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (31 ЛИПЕНЯ - 2 ЖНIУНЯ 1996 г.)
ПАУЛАВА БУДУЕ МОСТ...
Нядауна гасцямi Беларускага харэаграфiчнага каледжа былi выхаванцы
народнай артысткi Беларусi Нiны Паулавай, якая ужо на працягу некалькiх
гадоу жыве у Канадзе i выкладае у балетнай студыi. Але ва уласных творчых
справах i планах нiколi не развiтваецца з Беларуссю. I калi ей выпадае
апынуцца на бацькаушчыне, яна вельмi задаволена тым, што у Беларусь пашчаслiвiлася
з'ездзiць яе вучням...
Ала СТУЛАВА
МIЖНАРОДНЫ
КЛУБ "ВМ": ФРАНЦЫЯ
Нядаунi вiзiт беларускага Прэзiдэнта у Францыю яуна ажывiу цiкавасць
дзелавых людзей i радавых грамадзян Беларусi да яе. У гэтай сувязi трэба
больш падрабязна зiрнуць на беларуска-французскiя адносiны...
Барыс ЗАЛЕСКI
НЕЗЛIЧОНЫЯ КОЛЕРЫ РОДНАЙ
ЗЯМЛI
Колькi гукау у матыву аб роднай зямлi, колькi колерау! Гэтулькi змяшчае
у сабе увесь белы свет.
У новым альбоме жывапiсу беларускiх мастакоу "Мая зямля"
предстаулена больш за сто работ. Над кожнай з iх можна разважаць, унутрана
спорыць з аутарам, цi проста зачароувацца яго майстэрствам...
Ала СТУЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: адна з рэпрадукцый
альбома - "Палескае акно" Уладзiмiра Сулкоускага.
"ДЗЯКУЙ, Я АТРЫМАУ
ЛЕПШЫ ПРЫЗ"
Ад смутку i крыуды на лес мог бы апусцiцца, але захапленне дапамагае
адчуваць сябе чалавекам...
Валеры ВАСIЛЕУСКI.
Паселак Глуск, Магiлеуская вобласць.
ЛIВЕНЬ СПЫНIУ РУХ (1.08.96)
Трэцяя частка месячнай нормы асадкау вылiлася на Мiнск утрам 31 лiпеня
1996. Парасоны не уратоувалi зверху, ды i абутак ваду, нiбыта рэшата, зачэрпвау.
Асаблiва хапiла аутамабiлiстам. Напрыклад, на вулiцы Куйбышава (каля Камароукi)
машыны хвалю гналi упоравень з дахамi . I ледзь цi не вар'яцелi вадзiцелi,
калi маторы глухлi, ахлынаючыся...
Тамара ХАМIЦЭВIЧ. Фота аутара.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (5—7 жнiуня 1996):
НА ВОСТРАВЕ СЛЕЗ (05.08.96)
....3 жнiуня у Мiнску адбыуся мiтынг, прысвечаны адкрыццю помнiка воiнам,
загiнуушым у Афганiстане. З усей Беларусi паз'язджалiся людзi. ... Як састарэлiся
iх мацi! Маршчыны пакрылi твары бацькоу. Удовы зараз такога ж узросту,
як былi iх мацi, калi праводзiлi -- проста служыць -- у армiю.
Тамара ХАМIЦЭВIЧ. Фота аутара.
ЯК ШАШОК "ЗЕМЛЯТРУС"
ЗРАБIУ (05.08.96)
....Дзецi Леанiда Малiноускага прынеслi з Чыжоускага лесапарка маленькага
звярка. Ен быу такi маленькi, што нават вопытны бiелаг i ахотазнауца Леанiд
Нiкалаевiч не здолеу распазнаць: цi то мышаня, цi то якая iншая жывела.
Уладзiмiр ШУЛЯКОУСКI.
У ГЭТЫМ
ВЫПУСКУ (8-9 жнiуня 1996):
У ПАДАРУНАК МАНАСТЫРАМ
(08.08.96)
У салоне сталiчнага магазiна "Праваслауная кнiга",
што на вулiцы Берасцянскай, з'явiлася двухмятровая драуляная статуя Хрыста,
зробленая Мiкалаем Кандрацьевым. Тут пачалася падрыхтоука экспазiцыi "Праваслауе
на Беларусi i Расii".
Ала КАЗАКОВА.
ХВАЛЯ
СЯБРОУ(08.08.96)
У мiнулы ауторак на сталiчным "Радые 101,2 sm"
упершыню быу дзень Польшчы.
Ала СТУЛАВА.
У ЛIТВЕ ХВАРЭЮЦЬ НА
ЭНЦЭФАЛIТ (08.08.96)
Жыхары суседняй Лiтвы усхваляваны выпадкамi захворванняу на клешчавы
энцэфалiт.
Альгiмантас БРАЗАЙЦIС.
ХТО АПАГАНIУ САБОР (08.08.96)
Людзi жахнулiся факту нядауняга апаганьвання Свята-Духава кафедральнага
сабора. Днямi сталiчная мiлiцыя устанавiла, што зрабiлi гэтую погань трое
маладых людзей.
Тамара ХАМIЦЭВIЧ.
ШТО Б ГЭТА АЗНАЧАЛА? (08.08.96)
Загадкавую з"яву назiралi а дзявятай гадзiне вечара жыхары дачнага
паселка Анусiна, што каля вескi Петрышкi Мiнскага раена. Па небе "плыу
зiгзаг" малiнавага колеру.
Канстанцiн СТАЛЯРЧУК.
ПАДАЯТРА (08.08.96)
Прапаведнiкi з Мiжнароднага таварыства Усведамленне Крышны траплялiся
на вочы многiм жыхарам Мiншчыны i Вiцебскай вобласцi.
Канстанцiн СТАЛЯРЧУК. Фота.
ВОСЬ НЯУДАЧА... (08.08.96)
Бурлакамi на рацэ Беразiне адчулi сябе члены экiпажа самаробнай шхуны
"Уладзiмiр", якiя надумалi зрабiць марское падарожжа вакол Еуропы.
Судна чакала старта у горадзе Барысаве яшчэ у красавiку.
Канстанцiн СТАЛЯРЧУК.
МIНЧАНЕ НА ЭДЗIНБУРГСКIМ
ФЕСТЫВАЛI (08.08.96)
У традыцыйным Эдзiнбургскiм фестывалi удзельнiчаюць два тэатральныя
калектывы Мiнска -- "Вольная сцэна" i "Дзе-Я?". Сталым
наведвальнiкам свята яны знаемыя па мiнулым годзе.
ЧАТЫРЫ ДНI ЛЯ ТРОХ ГРАНIЦ
(08.08.96)
Пяць гадоу назад на скрыжаваннi трох гранiц -- рускай, латышскай i
беларускай -- маладымi хлопцамi i дзяучатамi з Пскова, Мiнска, Рыгi i iншых
гарадоу былi убiты першыя калочкi сумеснага палатачнага лагера. I ужо у
пяты раз сюды прыязджае моладзь з трох рэспублiк,
Iрына ЯКАУЛЕВА.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (12—14 жнiуня 1996):
ЭКАНОМIКА У ЗАНЯПАДЗЕ, А КУЛЬТУРА... ЯШЧЭ
ЖЫВАЯ (08.08.96)
Якiя праблемы стаяць перад мiнiстэрствам культуры? Як сення, у такi
складаны эканамiчны час развiваюцца на Беларусi прафесiйнае мастацтва,
народная творчасць, тэатр, у якiм становiшчы знаходзяцца музэi, бiблiятэкi
i iншыя установы культуры?
Нiна МАРАДУДЗIНА.
ПАЛIТЫКА У ЛIЧБАХ I ФАКТАХ (08.08.96)
Нядауна Цэнтр маркетынгавых i сацыялагiчных даследванняу апублiкавау
вынiкi даследавання "Сацыяльныя i эканамiчныя перамены у Рэспублiцы
Беларусь: манiторынг грамадскай думкi", праведзенага пад кiраунiцтвам
дацэнта кафедры сацыялогii Белдзяржунiверсiтэта А.П. Лiмарэнкi. Апрос праводзiуся
у 48 населеных пунктах рэспублiкi, у тым лiку у Мiнску i усiх абласных
цэнтрах, у iм прымала удзел насельнiцтва ва узросце ад 18 да 70 i болей
год.
Васiль РАМАНОУСКI.
АБЫЙДЗЕМСЯ БЕЗ НАТА (08.08.96)
Абмеркаванне стану i перспектыу ваеннага i ваенна-тэхнiчнага супрацоунiцтва
Расii i Беларусi з'явiлася галоунай тэмай сустрэчы дзяржаунага сакратара
Савета бяспекi Рэспублiкi Беларусь Вiктара Шэймана i мiнiстра абароны Расiйскай
Федэрацыi генерал-палкоунiка Iгара Радзiвонава у Маскве.
БелТА.
"САКАЛЯТКАМ" СТАЦЬ НЯПРОСТА
(08.08.96)
Рабiнзонамi давялося стаць нядауна журналiстам некаторых сталiчных
выданняу. Па запрашэнню беларускай арганiзацыi "Сокалы", у якой
сення каля дзвюх тысяч школьнiкау, яны пабывалi... на незвычайным востраве.
Ала КАЗАКОВА.
"ПАДГАНЯЦЬ НА ЖНIВЕ НIКОГА НЕ
ДАВОДЗIЦЦА..." (12.08.96)
Менавiта так ахарактарызавау мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчу Васiль
Лявонау агульны настрой вяскоуцау у гэтыя адказныя днi. Аднак з-за дажджоу,
што пачасцiлiся на поуднi рэспублiкi, тэмпы уборачнай застаюцца невысокiя.
НА ЗДЫМКУ: жнiво-96.
Фота Вiктара ДРАЧОВА.
САМI З ВУСАМI (12.08.96)
Сход Руху за тэрытарыяльнае самакiраванне прыняу зварот да дэпутатау
Вярхоунага Савета Беларусi, у якiм гаворыцца аб паусюдным парушэннi закона
аб мясцовым самакiраваннi.
Вiктар АУЧАРЭНКА.
ЖЫЛЛЕ ЯК СРОДАК АД ГАЛАУНОГА БОЛЮ
(12.08.96)
За першае паугоддзе 1996 года у Мiнскi гарвыканкам паступiла 2686 пiсьмовых
зваротау грамадзян, што на 16 працэнтау менш у параунаннi з падобным перыядам
мiнулага года. Пераважная большасць асабiстых просьбау абумоулена жыллевымi
праблемамi (1399).
ПРЭС-ЦЭНТР МIНГАРВЫКАНКАМА.
ПОЛТЭРГЕЙСТ? (12.08.96)
Нацярпелася жаху адна гомельская сям'я, калi, вярнуушыся позна увечары
з дачы, убачыла у кватэры незвычайную "iлюмiнацыю". Спачатку
загарэуся балкон. Гаспадыня i яе дваццацiгадовы сын кiнулiся гасiць пажар.
Ледзь паспеушы справiцца з гэтай бядой, убачылi, што загарэуся i балкон
на кухнi.
Вiктар КОТАУ.
БелТА.
СНЕГ СУПРАЦЬ РАДЫЯЦЫI
У вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС адна шостая частка тэрыторыi Беларусi
аказалася пасыпанай радыеактыуным попелам. Тады некаторыя вучоныя лiчылi,
што небяспечны узровень радыяцыi захаваецца доуга: многiя дзесяцiгоддзi,
а можа, i стагоддзi.
Уладзiмiр БАЧАРОУ,
кандыдат хiмiчных наук.
УПРАВА НА ПIРАТА 18 лiпеня
у рэспублiцы уступiу у сiлу "Закон аб аутарскiм праве i сумежных правах".
Вольга АДЗIНЦОВА.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (14—16 жнiуня 1996):
МIНЧАНЕ У ВОДАХ ГАНГА (14.08.96)
Група беларускiх членау таварыства усведамлення Крышны зрабiла паломнiцтва
у далекую Iндыю.
НА ЗДЫМКАХ: сланы здауна выкарыстоувалiся iндыйцамi i на святах, i
у гаспадарцы;
мiнскiя паломнiкi у свяшчэнных водах Ганга.
Фота Дзмiтрыя КАРНЕЙЧЫКА.
ДЭБЮТ НА КIТАЙСКIМ КIНАФОРУМЕ (14.08.96)
Упершыню у Мiжнародным кiнафестывалi, якi пройдзе з 23 по 29 жнiуня
у кiтайскiм горадзе Чанчунь, прымуць удзел беларускiя кiнематаграфiсты.
Аксана ПIВАВАР.
БелТА.
СКУЛЬПТАР У ДЗIЦЯЧЫМ САДКУ (15.08.96)
Дзесяць мiнскiх мастакоу -- хто выпускнiк Акадэмii мастацтвау, а хто
яшчэ навучэнец -- вырашылi, як быццам адсяклi, людзям радасць падарыць
на вякi. Чаго толькi маладыя каменачосы не напрыдумлялi! Хаця i далека
адышлi ад дзяцiнства, а густы дашкалят ведаюць. Як-нiяк дзiцячы плэнэр
-- сад каменняу -- на тэрыторыi дзяцячага садка N 205 ствараюць.
Тамара ХАМIЦЭВIЧ.
Фота аутара.
МIЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ
ВЫСТАУ (15.08.96)
Здаецца, пасля летняга перапынку зноу загаманяць выставачныя пляцоукi
горада. У Рэспублiканскiм выставачным цэнтры (вул. Я. Купалы, 27) з 27
па 30 жнiуня пройдзе фестываль мiжнародных выстау "Стройiмпэкс"
i "Усе для дома i супермаркета".
Уладзiмiр ПАУЛОВIЧ.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (19—21 жнiуня 1996):
ЛОРД-МЭР НАЦЦIНГЕМА У МIНСКУ (15.08.96)
Мiнскi гарвыканком наведау лорд-мэр англiйскага горада Наццiнгема --
пабрацiма беларускай сталiцы -- Барры Паркер, якi прыбыу у наш горад у
сувязi з адкрыццем Мiнскага аптовага рынку.
Барыс ЗАЛЕСКI.
Пераклад на беларускую мову Т. МАЛАШКА.
У МАЛДОВУ ЗАПРАСIЛI ЖУРНАЛIСТАУ (16.08.96)
У гэтай былой савецкай рэспублiцы пабывала група журналiстау, што прадстаулялi
Беларускае тэлебачанне, Беларускае тэлеграфнае агенцтва i вядучыя перыядычныя
выданнi -- "Народную газету", "Рэспублiку" i "Вячэрнi
Мiнск".
Барыс ЗАЛЕСКI. Кiшынеу--Мiнск.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
ЕДУЦЬ ЗАМЕЖНЫЯ ДА НАС IНСПЕКТАРЫ (16.08.96)
У адпаведнасцi з Венскiм дакументам, прынятым у вынiку перагаворау
па мерах умацавання даверу i бяспекi, з 20 па 22 жнiуня гэтага года Беларусь
ладзiць наведанне 61-й авiябазы Ваенна-Паветраных Сiл рэспублiкi.
Сяргей ВЕРАШЧАК. (Прэс-служба Мiнiстэрства абароны).
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
САЛДАТАМ АЙЧЫНЫ (16.08.96)
Беларускi саюз ветэранау вайны у Афганiстане выказау глыбокую удзячнасць
людзям Беларусi, Прэзiдэнту i ураду нашай краiны за узвядзенне помнiка
воiнам, загiнуушым у Афганiстане, у Траецкiм прадмесцi сталiцы.
Аляксей РАЗАНАУ.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
У ПОШУКАХ СВАЙГО ЦАРСТВА (15.08.96)
Загарэлыя, смяшлiвыя, з прасветленымi тварамi, у залацiстых саломеных
капелюшах... Яны з"явiлiся пазаучора у сталiцы нiбыта два сонейка.
Пасля працяглага кругавога шляху, хаджэння вакол зямлi, iмя якой -- Беларусь.
Больш як 2800 км прайшлi пешкi -- уздоуж усей дзяржаунай гранiцы -- былыя
супрацоунiкi часопiса "Роднае слова" Iван Ждановiч i Валянцiна
Шымановiч. Ззаду 120 дзен i начэй выпрабаванняу на трываласць, духоуную
i фiзiчную.
Канстанцiн СТАЛЯРЧУК.
Фота Мiкалая БАНДАРЫКА
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
Аляксей МЯДЗВЕДЗЕУ: (16.08.96)
"ШАСНАЦЦАЦЬ ДЗЕН НА ВОГНЕННЫМ
ВУЛКАНЕ МНЕ ПАДАЛIСЯ ВЕЧНАСЦЮ..."
На яго, калi ен у выцягненай руцэ нес па дарожцы Алiмпiйскага стадыена
у Атланце у дзень закрыцця Гульняу штандар нашай суверэннай краiны, з захапленнем
глядзела уся планета.
Гутарыу Аляксандр АСIПЕНКА.
Фота Iвана ЮДАША.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (21—23 жнiуня 1996):
"ВАЙНА У СЭРЦЫ
МАIМ"
Так называецца кнiга успамiнау удзельнiкау другой сусветнай вайны.
Яе выдавец -- "Рускi клуб" пры Яурэйскiм грамадскiм цэнтры г.
Бафло (ЗША). Яна выдадзена дзякуючы спагадлiвасцi i шчодрасцi людзей. Сярод
20 аутарау успамiнау -- нараджэнцы Беларусi, удзельнiкi вызвалення нашай
рэспублiкi i сталiцы ад нямецка-фашыстскiх захопнiкау, адным словам, нашы
землякi.
Эмануiл IОФФЕ,
прафесар БДПУ iмя М. Танка,
акадэмiк Мiжнароднай акадэмii вывучэння нацыянальных мяншынствау.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
ШОСТЫ АРТЫКУЛ КАНСТЫТУЦЫI
Група журналiстау у Нацыянальным прэс-цэнтры мела магчымасць пагутарыць
адразу з двума доктарамi юрыдычных навук: Вiктарам Шабайлавым i Анатолем
Цiкавенкам. Размова распачалася пра хiбы заканадауства у цэлым i Канстытуцыi
Беларусi у прыватнасцi.
Аляксандр БАЛЫШАУ.
Пераклад з беларускай мовы С. ДУБЯЛIР.
ВАКОЛ КАНСТЫТУЦЫI
Мiнiстр беларускай юстыцыi Валянцiн Сукала правеу прэс-канферэнцыю.
Яе тэма гучала так: "Канстытуцыйныя рэферэндумы i мiжнародны вопыт
iх правядзення". Валянцiн Алегавiч адзначыу, што канстытуцыйны рэферэндум
уласцiвы многiм краiнам.
Аляксандр БАЛЫШАУ.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
АВАРЫЯ N 1
...роуна 90 гадоу назад, 20 жнiуня 1906 года, у Мiнску на вулiцы Падгорнай
(цяпер К. Маркса) нейкi Федарау, не справiушыся з упрауленнем, урэзауся
на сваiм аутамабiлi у тэлеграфны слуп.
Аляксандр ГАНЧАРОУ.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
I НЕБА БЫЛО МАЛА, I ЗЯМЛI...
Верталеты Мi-2 нiбыта высакародныя жукi -- то бакi напаказ выстаулялi,
то "спiнку". Прыгожымi матылямi -- аранжавымi, сiнiмi, белымi
-- леталi парашутысты... I было неба мала, i зямлi спартсменам БелАСТА
у мiнулую нядзелю у Баравой. На вялiкiх хуткасцях неслiся картынгiсты,
матацыклiсты, матабалiсты i аутагоншчыкi.
Тамара ХАМIЦЭВIЧ.
Фота аутара.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
КВЕТКI АД IНДЫЙСКАГА
ПАСЛА
Дзень незалежнасцi Iндыi адзначылi у БелТД. Яго старшыня Арсен Ванiцкi
ад iмя усiх прысутных вiтау дэлегацыю пасольства Iндыi у Беларусi на чале
з новым Надзвычайным i Паунамоцным Паслом Мадхi Бхадуры.
Ала СТУЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Людмiла ХАТУЛЕВА.
Фото Мiкалая БАНДАРЫКА.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
У
ГЭТЫМ ВЫПУСКУ (26—28 жнiуня 1996):
МIНСК--НАЦIНГЕМ: СОРАК ГАДОУ ДРУЖБЫ
I ПАРТНЕРСТВА (20.08.96)
У будучым годзе споунiцца сорак гадоу з моманту устанаулення
памiж нашымi гарадамi пабрацiмскiх сувязей. Цiкава, што Нацiнгем быу першым
замежным горадам, з якiм Мiнск устанавiу такiя сувязi.
Барыс ЗАЛЕССКI.
Фота Пятра КАСТРАМЫ.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
ГIМН БЕЛАРУСI: УСЕ ЗРАЗУМЕЛА БЕЗ СЛОУ
(22.08.96)
Цi можа iснаваць гiмн без слоу? Так, па крайнасцi у нашай
рэспублiцы. Пасля распаду СССР наш музычны талiсман: "Мы Беларусы,
з братняю Руссю..." -- здаецца загадау доугае жыцце. Быу аб'яулены
конкурс на новы гiмн незалежнай Беларусi.
Ала СТУЛАВА.
Мал. Iгара ЛЯВIЦIНА.
Пераклад на беларускую мову -- Тамара МАЛАШКА.
ДЭМАКРАТЫЯ БЕЗ БАЯВIКОУ
Пасля вяртання з Польшчы, дзе каля дзвюх месяцау працавала
Школа дэмакратыi i самакiравання, сустрэу знаемага. -- Як там? Цi шмат
баявiкой падрыхтавалi? -- бадзера запытау ен мяне, упэунены, што гэта так
i есць. Я растлумачыу яму, што дэмакратыi не патрэбны баявiкi, а у Беларусi
будуецца менавiта дэмакратычнае грамадства.
Валерый ГРЫЦУК,
адказны сакратар фонда iмя I. Сапегi.
Пераклад на беларускую мову -- Тамара МАЛАШКА.
АВIЯМАРШРУТ: КАПЕНГАГЕН -- МIНСК (23.08.96)
26 жнiуня адбудзецца першы -- прам'ерны -- палет па маршруце
Капенгаген -- Мiнск. Ажыццяуляе яго вядомая авiякампанiя SAS. У будучынi
рэйсы самалетау памiж сталiцамi Беларусi i Данii будуць праводзiцца тры
разы за тыдзень -- па панядзелках, чацвяргах i пятнiцах.
Барыс ЗАЛЕСКI.
Пераклад на беларускую мову -- Тамара МАЛАШКА.
УСЯ ПАЛIТРА ТКАЦТВА (23.08.96)
У Нацыянальным мастацкiм музеi адчынiлася выстава габеленау
з Мiнску, Барысава, Вiцебску, Гомеля, Оршы... Яе дапамог утварыць Саюз
мастакоу. Як казала мастацтвазнауца Iрына Паньшына, гэта першая выстава
аутарскiх работ -- габеленау, касцюмау, пакрывал, абрусау, а таксама мастацкiх
тканiн.
Алена СЯРДОБIНЦАВА.
Пераклад на беларускую мову -- Тамара МАЛАШКА.
ТРЫКАТАЖ АД "АЛЕСI" (23.08.96)
"Алеся" -- адна з вядучых фiрмау на Беларусi
па вытворчасцi вырабау верхняга трыкатажу. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца
нязменным поспехам на рынках нашай краiны, а таксама у Расii, Казахстане
i на Украiне.
Петр КАСТРАМА.
Фота аутара.
Пераклад на беларускую мову -- Тамара МАЛАШКА
ФРОНТ БЕЗ ЛIНII ФРОНТА (23.08.96)
"Iнтерв'ю з намеснiкам старшынi Беларускага Народнага
Фронта (БНФ) Станiславам Гусакам у "Вячэрнiм Мiнску" ад 10 червеня
мае за мэту паказаць гэты рух i партыю у нармальным святле. А я не магу
падзялiць гэтую думку. Прашу апублiкаваць прыкладаемыя пытаннi С. Гусаку
у парадку працягу таго iнтэрв'ю". Андрэй ЗАДАРОЖНЫ, 82 гады, ветэран,
па перакананню камунiст. -- Станiслав Рыгоравiч, а чаму б i не? Чаму б
вам шчыра не адказаць на пытаннi нашага чытача? Пытаннi моцныя. Але трэба
умець трымаць удар.
Гутарыу Вiктар АУЧАРЭНКА.
Пераклад на беларускую мову С. ДУБЯЛIР.
.В.
А. рэдактара электроннага варыянта газеты «Вячэрнi Мiнск»
— Канстанцiн СТАЛЯРЧУК.
Тэхнiчнае забеспячэнне — Валерый
ВАРАНЯЕУ,
Web-аператар Аляксей СУДНIКАУ.
TEAM
ll HOME ll GENERAL
ll SEARCH RUSSIA
ll SEARCH EASTEAN BLOCK ll CHURCH
ll SPONSORS ll INVESTMENT
PROPOSITION ll BUSINESS&ECONOMICS
ll GALLERY ll INDEX
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net