Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
"Вячэрнi Мiнск"

Ave, Марыя Захарэвiч! (03.12.96)

Калi б некаму спатрэбiлася апiсаць вобраз беларускай жанчыны, то дастаткова пабачыць народную артыстку Беларусi Марыю Захарэвiч. I не толькi таму, што на купалаускай сцэне яна сыграла нямала беларусак. Проста пяшчота, мужнасць, мудрасць, цярпенне, душэуная прыгажосць i шчодрасць дачок зямлi беларускай — у яе характары, голасе, аблiччы. У яе адносiнах да жыцця, да людзей, якiя акружаюць актрысу, да прафесii. Таму лепшыя паэты Беларусi прысвячаюць Марыi Георгiеуне вершы...

Твае ролi — твая доля.
А усiх роляу твая роля —
Беларусi роднай боль.

На сваiм юбiлейным вечары Марыя Захарэвiч падарыла маналог "Чаго папрасiла душа" перапоуненай залi купалаускага тэатра, якая прагла паэтычнага беларускага слова. На стварэнне праграмы, над якой так трапятлiва працавала актрыса, яе натхнiлi Танк, Шабан, Караткевiч, Барадулiн, Куляшоу, Янiшчыц, Лось, Вярцiнскi... Iх словы, што гучалi са сцэны, пранiкалi у сэрца кожнага прысутнага. А Марыя Георгiеуна жыла лесам сваiх суайчыннiц, такiх розных, але з'яднаных у сваей любовi да жыцця.

... Яе пакаленне — тыя самыя "шасцiдзесятнiкi" — прыкметна улiлося у трупу купалаускага тэатра. Сення яны майстры сцэны. I зорка Марыi Захарэвiч ззяе на купалаускiм небасхiле роуным i моцным святлом. У наступным сезоне споунiцца роуна сорак год яе служэнню нацыянальнаму тэатру i трыццаць год, як актрысе прысвоена званне народнай. Афiцыйнае прызнанне супала з любоую народа.

Пералiчыць усiх, хто прыйшоу у той вечар у тэатр iмя Янкi Купалы, немагчыма. Прыхiльнiкi юбiляркi выстраiлiся з кветкамi у доугую чаргу. I зала дружна прагаласавала за тое, каб прысвоiць актрысе званне "Мiсiс Беларусь".

Надзея Белахвосцiк.
Мiкалай Пятроу — фота.

Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.


Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.


Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забеспячэнне Дзмiтрый Зелянер,
Web-аператар Кацярына Карвацкая.

Чытыйце газзту «Вечерний Минск» сення!
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Стратэгiя ll Cупрацоунiцтва ll Iнвестыцыi ll Аутары ll Дамой
«Вечерний Минск» капiрайт © 1996 Усе правы абаронены. Перадрук толькi з ведама рэдакцыi.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Search server WWW Belarus now!
TEAM ll HOME ll GENERAL ll SEARCH RUSSIA ll SEARCH EASTEAN BLOCK ll CHURCH ll SPONSORS  INVESTMENT PROPOSITION ll BUSINESS&ECONOMICS ll GALLERY ll INDEX


Пiшыце нам зараз creator@kvn.minsk.by

© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2007 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information