|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Такая трапяткая нiтка... (23.11.96)
У Францыi праходзяць выставы работ двух беларускiх мастакоу. Жыхары спачатку Сент-Эцьена, а затым Парыжа убачылi габелены, жывапiс Вольгi Дземкiнай i скульптуру Аляксандра Фiнскага.
Напярэдаднi выставы я сустрэлася з Вольгай Дземкiнай. Дыяпазон яе творчасцi шырокi. Гэта габелены, батык, жывапiс, касцюмы для самадзейных i прафесiйных фальклорных калектывау. Аматары мастацтва не аднойчы бачылi на розных выставах габелены таленавiтай мастачкi.
— Сама нiтка даволi трапяткая, дае такую цеплыню i градацыю колеру, якiх у жывапiсу дасягнуць вельмi складана. Габелен нiбыта набывае унутранае свячэнне, — гаворыць Вольга.
На шматлiкiх яе работах — зоркi. З дзяцiнства яна любiла назiраць, як падаюць яны на зямлю. Упала зорка — нехта памер. А хтосьцi нарадзiуся... У мастачкi есць цэлыя серыi габеленау, прысвечаныя дыялогу зорак з чалавекам, травой, вадой i дрэвамi.
— У даунiну у лiку татэмау былi i дрэвы, — працягвае Вольга. — У iх нiбыта усялялiся душы памершых. Таму лесарубы, выбiраючы дрэва для будучага дома, зауседы прыслухоувалiся: стогне цi не яно ад ветра. Калi дрэва нiбыта плача, значыцца усялiлася у яго душа-пакутнiца. I не будзе шчасця у новым доме...
Вельмi прыгожы габелен "Гiмн лiлеям". Гэта — гiмн чысцiнi, жаноцкасцi, гармонii. Блакiтная вада разам з квiтнеючымi лiлеямi — нiбыта паэтычная душа народа. Але ж вада у творах мастачкi — гэта сiмвал самога жыцця. Вада акружае дзiця у лоне мацi, ею апаласкваюць нованароджанага. Глыток вады — гэта тое, чаго просiць цяжкахворы...
Нараджэнне габелена — працэс нярэдка доугi i пакутлiвы. Напрыклад, "Панадпрыпяцкай завеi", быццам бы сатканай са снегу, святла, срэбра, папярэднiчала стварэнне каля ста эскiзау. Усяго ж у майстэрнi Вольгi Дземкiнай — некалькi тысяч жывапiсных работ.
Са шматлiкiмi творамi у мастачкi звязаны розныя падзеi у жыццi. Шмат гадоу таму яна пабывала у полацкай царкве, дзе захоувалiся мошчы Еуфрасiннi Полацкай. Доуга углядалася Вольга у фрэску з лiкам вялiкай асветнiцы.
Праз колькi год вобраз Еуфрасiннi Полацкай, якi так уразiу некалi мастачку, з'явiуся, нiбы мiраж, у габелене "Таiнства святла". У цэнтры твора — тры жаночыя постацi. Чорны, белы, залаты колеры адзенняу увасабляюць розныя перыяды у лесе кожнай жанчыны. А побач — Еуфрасiння Полацкая як сiмвал духоунага святла, як увасабленне Жанчыны, Мацi, Мадоны, чые iдэалы зараз страчаны. Звяртаючыся да гэтага вобразу, сучасныя мастакi шукаюць вонкавы iдэал, знешнюю прыгажосць, забываючыся на усе iншае, лiчыць Вольга. Яна ж умацоувае духоуную прыгажосць жанчыны. Есць на гэтым габелене i Заслауская царква, якую вельмi любiць мастачка. Тут жа побач жывуць яе бацькi.
...Выстава у Францыi працягваецца, а Вольга ужо прыехала з Парыжу у Мiнск. I зноу мы сустрэлiся. Дагэтуль яна не можа сабе уявiць, чаму менавiта гэты габелен, "Таiнства святла", раптам вырашыла узяць з французскай экспазiцыi i прывезцi у Мiнск. Быццам ад нечага хацела яго ахаваць. Вяртанне мастачкi супала са смуткам — Заслауская царква згарэла.
Прывезла Вольга i французскiя газеты з публiкацыямi аб выставах беларускiх майстроу. Дарэчы, Францыя — радзiма габеленау. Але ж беларускiя, па словах мастачкi, тут убачылi упершыню. Мясцовыя майстры прыдзiрлiва i падрабязна вывучалi тэхналогiю ткацтва. Але ж не маглi знайсцi нi адзiнага недахопу i высока ацанiлi беларускае мастацтва. Таксама, як i простыя гледачы.
"Я пражыла доугае жыцце. Ведаю творчасць i майстроу Адраджэння, i сучасных. Але ж за усе жыцце я не атрымала ад мастацтва такога духоунага запалу, як пасля наведвання вашай выставы", — напiсала у кнiзе водгукау адна з францужанак.
Хутка экспанаты выставы вернуцца на радзiму. А габелен "Гiмн лiлеям" застанецца у Парыжы. Падарунак мастачкi будзе упрыгожваць адну з залау пасольства Беларусi у Францыi.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |