|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Мiнск — рэтра (27.11.96)
Са старых газет, часопiсау, кнiг
Школа шыцця i кройкi
У школе у 1912 годзе навучалiся 56 дзяучынак, з якiх 14 засталiся ад леташняга года.
На 1-м курсе навучаюцца кройцы i тэхнiцы шыцця. Навучанне працягваецца 3 месяцы, пасля чаго вучанiцы здаюць экзамен камiсii. Звычайна раздзяляюцца парамi i шыюць адна на адну.
На другiм курсе пасля 9 месяцау вучобы здаецца экзамен — прадстауляецца скроеная i пашытая сваiмi рукамi сукенка.
Плата за абодва курсы — 20 рублеу.
Да нас у школу аддаюць ахвотна i запiсваюць кандыдаткамi на вакансii.
Пры школе кройкi i шыцця есць майстэрня дамскiх уборау, у якой працуюць навучэнкi. На 1-м курсе выконваюцца больш простыя заказы i шыецца бялiзна, на 2-м — дзiцячыя i дамскiе сукенкi.
Вельмi многiя з тых, хто закончыу школу, застаюцца у Мiнску i становяцца швачкамi, якiя прыходзяць на дом да заказчыка. Зарабляюць па 60 капеек, а то i рубель у дзень.
На працягу 1912 года вучанiцы школы кройкi i шыцця бясплатна наведвалi ранiшнiя спектаклi у гарадскiм тэатры.
(Справаздача аб дзейнасцi Мiнскага аддзялення Расейскага таварыства абароны жанчын за 1912 г.).
Галоуная крынiца даходау
Мiнская гарадская управа накiроувала усе намаганнi да таго, каб павялiчваць i чэрпаць свае даходы не з падаткау на абывацеляу, бо нерухомыя маемасцi у горадзе i без таго абцяжараны падаткамi, а з камерцыйных гарадскiх прадпрыемствау. Такiмi з'яуляюцца электрычнасць, вадаправод, скотабойня i iншыя. Па гэтым артыкуле бюджэту Мiнск атрымлiвае 50,5 працэнта усiх прыбыткау. Мала якiя рускiя гарады чэрпаюць свае прыбыткi напалову з прадпрыемствау. У гэтых адносiнах Мiнск значна крочыу наперад, i пакiнуу за сабой многа рускiх гарадоу нават з больш буйнымi бюджэтамi. Толькi сталiцы Масква i Пецярбург даюць 49,2 працэнта бюджэту за кошт прыбытку з гарадскiх прадпрыемствау.
Пры гэтым значнае павелiчэнне прыбытку з гарадскiх прадпрыемствау дасягнута у Мiнску без усялякага павелiчэння такс на мяса i на ваду, i тарыфу на электрычную энергiю.
("Кароткi нарыс дзейнасцi Мiнскай гарадской грамадскай управы з 1909 па 1913 гг.).
Карэта хуткай дапамогi
Набытая мiнскай абшчынай сясцер мiласэрнасi карэта хуткай дапамогi не магла працаваць выключна для гэтых мэтау — на пакрыцце такiх выдаткау абшчына яшчэ не мае сродкау. Але карэта адпрауляла функцыi па транспарцiроуцы хворых, таму i насiла характар "санiтарнай" карэты.
Карэта выклiкалася большай часткай для перавозкi хворых з прыватных кватэр у лячэбнiцу, а адтуль на прыватныя кватэры i для аказання дапамогi у няшчасных выпадках.
У некалькiх выпадках карэту выклiкалi дарэмна, два разы выязджала на месца палету авiятара i адзiн раз была выклiкана старшыней губернскай мясцовай управы — у выглядзе пробы, для вызначэння хуткасцi выезду.
("Справаздача апекунскага савета мiнскай абшчыны сясцер мiласэрнасцi Чырвонага Крыжа за 1912 г.).
Фаршыраваныя яйкi
Разрэзаць крута звараныя яйкi на палавiнкi, выняць жауткi i добра iх расцерцi. Падсмажаную дробна парубленую цыбулю змяшаць з жауткамi. Зрабiць бешамель: 1 сталовую лыжку мукi расцерцi з 1 лыжкай масла, развесцi 1 шклянкай малака, варыць, пакуль не загусне. Бешамель змяшаць з жауткамi i смажанай цыбуляй, даць пастыць. Затым гэтай сумессю налiць бялкi, надаць купалападобную форму, зверху пасыпаць сухарамi i паставiць у печ, каб падрумянiлiся. Можна дадаць адвараныя шампiньены.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |