|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Гэты аповед пра тое, як кароль Ягайла надумау ажанiцца у трэцi раз. З рэшты рэшт, разважау ен, належыць узнагародзiць сябе за чатырнаццаць год пакутау з непрыгожай i бязглуздай Ганнай Цылейскай, i узяць у жонкi жанчыну прыемную i жаданую. Такая хутка знайшлася. Гэта была вядомая прыгажуня Альжбэта Пiлецкая, дачка былой кармiлiцы Ягайлы.
У мiнулым маладзенькую Альжбэту, як Алену Траянскую, шумна аспрэчвалi адзiн у аднаго высакародныя жанiхi. Пакуль мацi Альжбэты узважвала усе вартасцi i недахопы прэтэндэнтау, каб выбраць для дачкi самага найлепшага, здарылася нешта незвычайнае. Небагаты мараускi шляхтiч Вiсэль Шамбор прадчувау, што у яго меньш чым у iншых шансау ажанiцца на Альжбэце. Таму ен уночы прабрауся да яе у спальню i сiлай дамогся таго, чаго не змог дабiцца галантнасцю. Пасля гэтага прыгажуня вымушана была iсцi з iм да алтара.
Шамбор павез Альжбэту у Маравiю. Але нядоугiм быу яго трыумф. Пiлецкую запрыкмецiу сусед Шамбора Янчык Хiчынскi, яе прыгажосць уразiла яго. А калi ен пачуу з вуснау жанчыны сумны сказ пра тое, як ей давялося выходзiць замуж, то зразумеу, што можа разлiчваць на яе узаемнасць, калi адважыцца на дзерзкi паступак. I ен выкрау Альжбэту (бадай, не без яе згоды) з замка мужа. У адным з бедных сельскiх касцелау iх абвянчалi. Так Пiлецкая стала адначасова жонкай двух мужчын. Гэта было сур'езнае злачынства i з пункту гледжання царквы, i па законах грамадства. Таму Хiчынскi паслау наемных забойцау да свайго сапернiка. Вiсэль Шамбор загiнуу.
Вестка пра гэта дайшла да караля Ягайлы. Ен выклiкау Хiчынскага i Альжбэту у Кракау на суд i быу гатовы сурова пакарать абодвух. Але Альжбэта была такой чароунай, а аповед пра яе уласныя лiхтугi такiм кранаючым i шчырым, што замiлаваны Ягайла адпусцiу палюбоунiкау.
Але вельмi хутка Альжбэта аудавела у другi раз, i пры двары шапталiся, што Ягайла дзеля справядлiвасцi i захавання законнасцi аддау тайны загад атрутiць Хiчынскага.
Трэцi муж Альжбэты, Вiнцэнт Граноускi, якому яна нарадзiла чацвера дзяцей, памер у 1410 годзе.
Пасля пахавання каралевы Ганны Цылейскай Ягайла не выпадкова успомнiу пра Альжбэту Пiлецкую, якая некалi так моцна яго узрушыла. Ен запрасiу яе у госцi у свой замак i знайшоу, што саракагадовая удава яшчэ даволi няблага выглядае. Да таго ж яна была разумнiцай. Кароль стау сустракацца з Альжбэтай усе часцей. Але на канчатковае рашэнне яго натхнiла сястра.
-- Першыя дзве твае жонкi былi хворымi i слабымi, i таму ты застауся без нашчадка, -- сказала яна, -- а Альжбэта -- здаровая жанчына, у яе чацвера дзяцей. Яна абавязкова народзiць табе сына.
У 1417 годзе, нягледзячы на пратэсты i нязгоду многiх сваiх падданых, кароль Ягайла ажанiуся з Альжбэтай Пiлецкай. Два гады каралеуская пара з нецярплiвасцю чакала з'яулення дзiцяцi. Але каралева была немаладой. У 1419 годзе трэцяя жонка Ягайлы памерла. Перад смерцю, па паданнi, Альжбэта сказала мужу, у той час сямiдзесяцiгадоваму старцу:
-- Я рада, што сыходжу з гэтага свету, таму што цяпер ты зможаш з'яднаць свой лес з той, якая лепш за мяне выканае свой доуг перад табой i каралеуствам. Я веру, што у цябе яшчэ будуць сыны.
Быць можа, перад смерцю Альжбэце на iмгненне адкрылася запаветная тайна будучага. Таму што яе прадказанне у рэшце рэшт збылося. Чацвертая жонка Ягайлы, беларуска Соф'я Гальшанская, падарыла старому манарху двух сыноу.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |