|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Анекдот, ды i толькi... (13.12.96)
Тры браты вырашылi ажанiцца. Адзiн гаворыць:
-- Давайце знойдзем такi дом, дзе будуць тры сястры.
-- Прыдумаў, -- гаворыць другi, -- як жа мы падзелiм дом?
-- Дом -- глупства, -- гаворыць трэцi. -- Галоўнае, на трох будзе адна цешча.
-- Мой муж робiць усё, што я нi патрабую, -- гаворыць Лена сваёй сяброўцы. -- Спачатку ён пакiнуў усiх сваiх сяброў, потым перастаў пiць, нарэшце, кiнуў курыць...
-- О, у цябе жалезны характар i дзiўныя педагагiчныя здольнасцi, -- сказала сяброўка. -- Уяўляю, як вы цяпер шчаслiва жывяце!
-- На жаль! Нядаўна ён кiнуў i мяне. Няўдзячны!
З калекцыi Канстанцiна Рылько.
Дэпутат, якi ў парламенце галасаваў супраць закона аб ахове жывёл, атрымаў пiсьмо:
"Нават мой сабака, калi даведаўся, што я аддаў вам на выбарах свой голас, назаўсёды пайшоў з дому"...
-- Колькi вы просiце за вашага сабаку?
-- Дзве тысячы долараў.
-- Вельмi дорага.
-- Гэта вельмi пародзiсты, выдатны пёс-вартаўнiк.
-- Калi я заплачу за яго такiя грошы, яму не будзе што сцерагчы...
-- Прымi гэтыя лекi, -- гаворыць жонка мужу.
-- Але ж гэтыя лекi для сабаку! -- жахнуўся муж.
-- З табой нiчога не здарыцца, а ён паглядзiць на цябе i, можа, таксама вып'е...
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |