Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
Условия перепечатки информации из электронного варианта газеты «Вечерний Минск»
Коратка

1. Апазiцыя не здаецца (09.12.96)

Па-свойму адрэагавалi на вынiкi рэферэндуму, якi прыняу абноуленую Канстытуцыю Беларусi, лiдэры некаторых палiтычных партый рэспублiкi. Яны стварылi Беларускi камiтэт абароны дэмакратыi. Узначалiу яго Сямен Шарэцкi. Намеснiкамi абраныя Аляксандр Дабравольскi, Юрый Хадыка, Мiкалай Статкевiч. Камунiсты пакуль разважаюць, каму даручыць гэтую мiсiю.

Валерый Сцяпанау.


2. Нядзельная акцыя апазiцыi (10.12.96)

Некалькi соцень мiнчукоу прыйшлi 8 снежня на пляц Незалежнасцi дзеля несанкцыянаванай сустрэчы з дэпутатамi Вярхоунага Савету Беларусi трынаццатага склiкання. У выступленнях экс-спiкера Сямена Шарэцкага i iншых палiтыкау была выказана нязгода апазiцыi з вынiкамi рэферэндуму, што адбыуся 24 лiстапада, з увядзеннем новай Канстытуцыi.

Затым калона манiфестантау, нягледзячы на папярэджаннi праваахоучых органау аб незаконнасцi гэтай акцыi, накiравалася да рэзiдэнцыi Прэзiдэнта. Тут, а таксама каля будынкау пасольства Расейскай Федэрацыi у Рэспублiцы Беларусь i Нацыянальнай тэлерадыекампанii удзельнiкi шэсця правялi пiкетаванне.

Шумны характар акцыi, якая прайшла пад супрацьпрэзiдэнцкiмi лозунгамi, усе ж не прывеу да канфлiкту, бо стрыманасць праявiлi i нешматлiкiя мiлiцыянты, што назiралi за парадкам, i самi манiфестанты.

Як паведамiлi карэспандэнтам БелТА у прэс-службе МУС, у гэты дзень за адмiнiстрацыйныя парушэннi праваахоучымi органамi было затрымана 14 чалавек.

Ларыса Лазар, Марыя Малiноуская -- БелТА.


3. Беларускiя умельцы (11.12.96)

Разьбой па дрэве браты Мацуры -- Вячаслау, Аляксандр i Уладзiмiр -- захаплялiся яшчэ у школе, у сваей роднай Жабiнцы, што у Брэсцкай вобласцi. Сення у iх розныя прафесii: старэйшы, Вячаслау, -- архiтэктар, сярэднi, Аляксандр, -- шафер-кранаушчык, малодшы, Уладзiмiр, --рэстауратар. Але прырода надзялiла iх адным талентам: ажыуляць дрэва, бачыць i адчуваць яго жыццевае цяпло. Iх рукамi аздоблена многа iнтэр'ерау у кафэ i сталовых, тры гады яны аднаулялi iканастас у Валкавыскай царкве, а Уладзiмiр удзельнiчау у рэстаурацыi iканастаса Нiкольскай царквы, што у Магiлеве. Сення iхнiя работы радуюць гледачоу не толькi у нас, на Беларусi, але i у ЗША, Аустралii, Галандыi, Германii i iншых краiнах свету.

Уладзiмiр Фядотау.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.

Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.
Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забеспячэнне Валерый Вараняеу.
Web-аператар Кацярына Карвацкая.

Чытыйце газзту «Вечерний Минск» сення!
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Стратэгiя ll Cупрацоунiцтва ll Iнвестыцыi ll Аутары ll Дамой
«Вечерний Минск» капiрайт © 1996 Усе правы абаронены. Перадрук толькi з ведама рэдакцыi.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996 «Vecherny Minsk» All right reserved.


Пiшыце нам зараз creator@kvn.minsk.by

© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2007 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information