|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
У свеце новых вобразаў i фарбаў апынулiся наведвальнiкi выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасцi ў Траецкiм прадмесцi. Яе ўдзельнiкамi былi юныя жыхары Цэнтральнага раёна Мiнска, якiя займаюцца ў аб'яднаннi пазашкольных устаноў "Кантакт", вучнi мастацкага лiцэя пры Беларускай акадэмii мастацтваў, кiраўнiкi гурткоў народных рамёстваў.
Маленькае дзiва можна стварыць нават са звычайных былiнак, кавалачкаў дрэва, нiтак. Габелены сатканы дзецьмi па ўласных эскiзах. На iх -- залацiсты асеннi лес, летнi захад сонца, беласнежная госця-зiма. Прыгожыя пано, на якiх бутоны кветак, дзiўныя раслiны, створаны... з рознакаляровых кавалачкаў скуры. Тут жа -- паробкi з саломкi, макрамэ, акварэлi. "Белая вежа", "Асеннi шарм", "Ранiшняя песенька" -- так паэтычна назвалi свае работы юныя майстры. У адной з iх вучнi сярэдняй спецыяльнай школы N 188 для дзяцей, якiя дрэнна бачаць, спрабавалi паказаць лес у абуджэннi. На ярка-жоўтым фоне невялiкага па памерах пано -- галiнка зялёнай сасны, у якой стаiлася птушка.
Але асаблiва цiкавай была экспазiцыя драўляных лыжак. Каля паўсотнi распiсных прыгажунь прадставiлi дзецi з гуртка разьбы па дрэве аб'яднання "Кантакт". Кожная з iх нiбыта выступала ў своеасаблiвым конкурсе прыгажосцi i магла прэтэндаваць на званне "мiс выставы". Мудрагелiстая разьба ручак, яркiя малюнкi надавалi нашым штодзённым спадарожнiцам асаблiвы шарм. За некалькi гадоў заняткаў у аб'яднаннi "Кантакт" навучэнцы стварылi цэлую калекцыю не падобных адна на адну лыжак. У планах кiраўнiка гуртка разьбы па дрэве Леанiда Жданава -- стварэнне музея драўляных лыжак, дзе будуць прадстаўлены рэдкiя экземпляры з усяе тэрыторыi рэспублiкi. У экспазiцыю ўвайдуць i экспанаты гэтай выставы.
А яшчэ ў Доме прыроды можна было пагуляць у шахматы, зробленыя Леанiдам Жданавым з фiсташкавага дрэва. Сыравiну Леанiд Дзмiтрыевiч прывёз больш як дваццаць гадоў таму з Крыма, дзе працаваў у адным з пiянерскiх лагераў. Нямала часу выразаў майстар фiгуркi, iнкруставаны столiк, два крэслы. Гэты камплект некалi хацеў набыць Дзiн Рыд. У шахматных баталiях са Жданавым не раз прымалi ўдзел кампазiтар Дзмiтрый Смольскi, скульптар Заiр Азгур.
Экспазiцыя яшчэ раз напомнiла пра неабходнасць любiць i берагчы нашу зямлю, яе шчодрыя дары, здольныя ў дзiцячых руках пад кiраўнiцтвам дарослых пераўтварацца ў дзiўныя рэчы.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |