|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Здарылася гэта у Мiнску, недзе каля 9 гадзiнау вечара. Вагонаважатая высадзiла пасажырау, у апошнi раз паведамiла, што трамвай iдзе у дэпо. На пуцях расплылася вялiкая чорная лужына. Трамвай праехау праз яе. У гэты момант адбылося кароткае замыканне -- у кабiне запахла дымам. Гэта ад перагрузкi загарэуся аутаматычны выключальнiк. Вадзiцелька не магла спынiць трамвай. Зусiм разгубiушыся, зрабiла так званае супрацьуключэнне i тым самым задала машыне заднi ход. Сама ж выскачыла з кабiны -- хацела адцягнуць дугу, каб спынiць вагон. Аднак 7-ы пабег хутчэй за гаспадыню па сваiм, але зваротным маршруце. Нават спрытна звярнуу па стрэлцы i, нiбы прывiд, знiк у цемры.
Вадзiцелька згубiла трамвай з вачэй. На спадарожнай машыне паiмчалася даганяць непаслухмянца науздагад: самаупрауны 7-ы стау небяспечным. Хутка ад трамвая-самавольнiка трохi пацярпела дарагая машына. А тут яшчэ старэнькi аутобус у родны 4-ы аутапарк заязджау (на шчасце, без пасажырау). Дык яму дасталася паболей, чым легкавушцы. Аднак жалезны старча прыняу удар на сябе i спiхнуу 7-га з рэек. Свавольнiк задымiу, быццам дух выпусцiу. Тым i скончылiся прыгоды трамвая-неслуха.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |