Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

independent version
"Вячэрнi Мiнск"


Мараль i палiтыка сумяшчальныя (15.11.96)

Наш суразмоуца Iгар Рынкевiч у свае няпоуныя трыццаць год паспеу ужо нямала зрабiць. Найперш за усе выдзяляюцца дзве сферы прыкладання яго энергii: удасканаленне адукацыi i грамадская дзейнасць. Так, ен скончыу школу з залатым медалем i з адзнакай — Гродзенскi дзяржауны унiверсiтэт па спецыяльнасцi "Гiсторыя i грамадска-палiтычныя навукi". Завяршае другую вышэйшую адукацыю — юрыдычную.

I. Рынкевiч працавау карэспандэнтам у газеце, настаунiкам гiсторыi i грамадазнауства. Цяпер — выканаучы дырэктар Беларускай асацыяцыi журналiстау (БАЖ).

Нястомнасць i мэтанакiраванасць праяуляе ен на грамадска-палiтычным попрышчы: уваходзiць у кiруючыя органы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi, з'яуляецца прэс-сакратаром агульнарэспублiканскага "круглага стала".

— Iгар Мiхайлавiч, цяпер, калi многiя адыходзяць у бок, чым вы растлумачыце свой актыуны удзел у грамадскiм жыццi?

— Над Беларуссю навiс знак бяды, i я не магу стаяць з краю. Чым Беларусь горш за iншых? Наогул, калi у партызанскай рэспублiцы некуды "сыходзяць", то гэта званочак тым, хто наверсе.

— Можа, таму вы былi сярод iнiцыятарау стварэння шэрагу арганiзацый, у прыватнасцi, Беларускай арганiзацыi журналiстау?

— Сiтуацыя у сродках масавай iнфармацыi склалася крытычная. Памятаеце, здымалiся галоуныя рэдактары, газеты з-за цэнзуры выходзiлi з "белымi плямамi". Прадстаунiкi прэсы падвяргаюцца адмiнiстрацыйнаму уцiску. Афiцыйны Саюз журналiстау, на мой погляд, устаранiуся ад абароны журналiстау, i тады была створана незалежная асацыяцыя. У БАЖ уступiла больш за дзвюхсот супрацоунiкау незалежных i дзяржауных выданняу.

Праблема ж не толькi у суцэльнай "шчырай размове" на беларускiм ТБ, у нас, на мой погляд, груба папiраюцца свабода слова, друку i iншыя правы чалавека. Таму я таксама увайшоу у склад Хельсiнкскага Камiтэта.

— Вы лiчыце, што у нас есць поле дзейнасцi для праваахоуных арганiзацый?

— Правы i свабода беларускiх грамадзян сур'езна парушаюцца аматарамi патаптацца па "канстытуцыйным полi". Некаторым столаначальнiкам немагчыма утлумачыць, што гэтыя правы нам дадзены ад нараджэння i абаронены Канстытуцыяй, мiжнароднымi актамi. I калi у БССР праваахоунiкау амаль не было, то цяпер мужнасць нас не пакiнула.

— Вы вядомы i як палiтык. Як прыйшлi у палiтыку?

— Палiтыкай займаецца ужо той добрасумленны рабацяга, якi пры атрыманнi мiзэрнай зарплаты задае сабе i iншым пытанне: "Чаму мы так дрэнна жывем?" А вось наступны этап — адказ на такое пытанне i вырашэнне яго прафесiйнымi палiтыкамi.

У канцы 80-х, у перыяд падрыхтоукi у МГУ дыпломнай работы, я размауляу з Андрэем Сахаравым, Галiнай Старавойтавай, Юрыем Афанасьевым. Тады i увайшлi у маю палiтычную платформу прага да унiверсiтэцкiх ведау, уплыу аутарытэтных "шасцiдзесятнiкау" i энергiя шматтысячных дэманстрацый.

— А вас не бянтэжыць, што пра палiтыку гавораць як пра брудную справу?

— Любая справа брудная, калi яе робяць людзi з нячыстымi рукамi. Акадэмiк Сахарау сваiм падвiжнiцтвам даказау, што мараль i палiтыка сумяшчальныя. Трэба не крывiць душой, гаварыць прауду, якой бы горкай яна нi была. Куды прасцей, зыркаючы вачыма, наабяцаць залатыя горы i полi цудау.

— Дарэчы, што прапануюць грамадству сацыял-дэмакраты?

— У шырокiм сэнсе: не вынаходзiць веласiпед, узяцца за рэформы, падобныя тым, якiя вывелi з крызiсу Венгрыю, Польшчу, Чэхiю. А асаблiвасць нашая вядома — сацыял-дэмакратычныя партыi паусюдна аберагаюць людзей наемнай працы: рабочых i служачых, урачоу, настаунiкау. На жаль, нашы партыйныя спецыялiсты слаба спрацавалi у кантактах з прафсаюзамi. Запознена акцыянiраванне фабрык, заводау, "з'едзены" i "прыхватызаваны" рэсурсы. Цяпер працоуным калектывам дастанецца толькi невялiкая доля акцый прадпрыемствау.

— Але ж у вашай партыi заключаны сур'езныя пагадненнi з многiмi прафсаюзамi.

— Так, у 1992 годзе падпiсана пагадненне з Федэрацыяй прафсаюзау Беларусi, якой кiруе Уладзiмiр Ганчарык. Затым было наладжана супрацоунiцтва з Незалежным прафсаюзам Беларусi. Аднак у адрозненне ад цывiлiзаваных краiн у Беларусi так i не створаны трохвугольнiк: прафсаюзы, сацыял-дэмакратычная партыя, iх парламенцкая фракцыя. Таму бюракратыя не лiчыцца з iнтарэсамi працоуных.

— У гэтай сувязi цiкава пачуць вашу думку пра сенняшнi працоуны рух.

— Я рос у рабочай сям'i. Памятаю, як бацька выказау абгрунтаваную незадаволенасць аднаму начальнiку аутамабiльнай вытворчасцi, а дома (вось беларус!) перажывау на кухнi з-за сваей смеласцi. Страх перад самадурствам начальства у большасцi сядзiць у генах. I цяпер ен нагнятаецца пагрозай скарачэння, страты рабочага месца: "Не падабаецца — сыходзь!"

Людзi працы дастойныя таго, каб пры нармальнай занятасцi працаваць i добра зарабляць. Гэтак будзе, калi працоуныя калектывы, прафсаюзы разамкнуць цiскi кантролю адмiнiстрацыi прадпрыемствау. Не, мы не заклiкаем да забастовачнага руху, але толькi упэуненыя людзi змогуць прайсцi праз будучыя гады iспытау.

Гутарку веу Васiль Раманоускi.
Пераклад з рускай мовы Жанны Вашкевiч.

Надрукавана у газеце, якая выдаецца друкарскiм шляхам у горадзе Мiнску.

Рэдактар электроннага варыянта газеты «Вечерний Минск» Мiкалай Iльюшэнка.
Тэхнiчнае забеспячэнне Дзмiтрый Зелянер,
Web-аператар Кацярына Карвацкая.

Чытыйце газзту «Вечерний Минск» сення!
Гiсторыя ll Рэдакцыя ll Стратэгiя ll Cупрацоунiцтва ll Iнвестыцыi ll Аутары ll Дамой
«Вечерний Минск» капiрайт © 1996 Усе правы абаронены. Перадрук толькi з ведама рэдакцыi.
«Vecherny Minsk» Copyright © 1996 «Vecherny Minsk» All right reserved.

Search server WWW Belarus now!
TEAM ll HOME ll GENERAL ll SEARCH RUSSIA ll SEARCH EASTEAN BLOCK ll CHURCH ll SPONSORS  INVESTMENT PROPOSITION ll BUSINESS&ECONOMICS ll GALLERY ll INDEX


Пiшыце нам зараз creator@kvn.minsk.by

© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.

Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2007 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information