|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Есць у Беларусi такая арганiзацыя — Дзяржауная iнспекцыя па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Дзеля чаго створана — зразумець нецяжка. Адна з апошнiх буйных акцый, у якой гэтая iнспекцыя прымала удзел, — "Еурапейскiя днi культурнай спадчыны у Беларусi". Дарэчы, праходзiлi яны ужо у другi раз.
Увогуле, прайшоушы год дзяржiнспекцыя прысвяцiла праблеме: гiсторыка-культурныя каштоунасцi i iх уладальнiкi. Зараз у нас 8 тысяч помнiкау аказалiся нiчыйнымi (раней яны лiчылiся дзяржаунымi). Неабходна было знайсцi забяспечаных уладальнiкау, якiя б змаглi iх адрамантаваць, адрэстаурыраваць i утрымлiваць за свой кошт. Такi парадак захавання скарбау нацыянальнай культуры iснуе у многiх краiнах свету. У вынiку архiтэктурна-манументальная спадчына становiцца даступнай усяму народу, а дзяржава пры гэтым нясе мiнiмальныя затраты. Але у Беларусi гэтаму перашкаджае састарэлае заканадауства.
Калi помнiкi культавай архiтэктуры мы можам вярнуць рэлiгiйным канфесiям, дык з палацамi, замкамi, сядзiбамi, гарадскiмi асабнякамi справа значна больш складаная. Па сутнасцi, гэта помнiкi архiтэктуры, якiя будавалiся прыватнымi уладальнiкамi як уласнае жылле. Але пасля 1917 г. дзяржава iх канфiскавала. Некаторыя будынкi развалiлiся ад безгаспадарчасцi, частку перадалi розным установам — школам, заводам, санаторыям, дамам адпачынку, бальнiцам и г.д. Многiя помнiкi архiтэктуры страцiлi сваю мастацкую каштоунасць з-за варварскага i невуцкага стаулення да iх. Прыняты у Беларусi Закон "Аб прыватызацыi жыллевага фонду" (у прыватнасцi, яго 5-ты артыкул) не дае юрыдычнага права на прыватызацыю кватэр у помнiках даунiны, i тым больш на прыватызацыю замкау, палацау, асабнякоу, сядзiбау i г.д. Дзяржава не мае сродкау на iх утрыманне у належным парадку. З-за адсутнасцi фiнансау у аварыйным стане апынулiся, напрыклад, Сафiйскi сабор у Полацку i стары замак у Гроднi. У запушчаным выглядзе iнтэр'ер Нясвiжскага замка, у якiм размешчаны санаторый.
Аднак за прайшоушы год некаторыя помнiкi удалося прывесцi у добры стан. Напрыклад, вельмi прафесiйна адрэстауравала помнiк грамадзянскай архiтэктуры па вул. Герцэна, 4, у Мiнску i упарадкавала тэрыторыю вакол яго адна з прыватных фiрмау, якая стала яго уладальнiкам. Каталiцкая канфесiя аднавiла цудам уцалелы манументальны жывапiс ХVIII ст. у Мiнскiм кафедральным саборы (былым iезуiкiм касцеле).
Аднак большасць помнiкау архiтэктуры пакуль не знайшлi новых уладальнiкау i паступова гiбеюць. Вiнаватыя у гэтым многiя акалiчнасцi. У Законе аб ахове помнiкау няма дастаткова жорсткiх штрафау i санкцый за знiшчэнне або нанясенне iм страт. Трэба правесцi суцэльную iнвентарызацыю стану помнiкау (скласьцi навуковыя пашпарты) i вызначыць, якiя помнiкi маюць патрэбу у неадкладнай рэстаурацыi i могуць загiнуць з-за нашай безгаспадарчасцi.
Акрамя таго, для забеспячэння захаванасцi помнiкау неабходна стварыць пакуль хаця б на грамадскiх асновах Каардынацыйны цэнтр па захаванню i выкарыстанню культурнай спадчыны Беларусi.
Есць праблемы з захаваннем беларускай культурнай спадчыны у далекiм i блiжнiм замежжы, дзе жывуць некалькi мiльенау беларусау. Акадэмiк Р. Гарэцкi прапанавау скарыстаць для iх iнвентарызацыi мiжнародную iнфармацыйную сiстэму Internet.
Свайго роду праграма дзеянняу, што дапаможа захаваць нашы нацыянальныя скарбы для нашчадкау, была распрацавана на "Еурапейскiх днях культурнай спадчыны у Беларусi". Яна прадугледжвае выкарыстанне помнiкау былой жыллевай i культавай архiтэктуры па першаснаму прызначэнню, правядзенне iнвентарызацыi культурнай спадчыны па мiжнародных стандартах, каб уключыць гэтую iнфармацыю у сiстэму Internet.
Мая Янiцкая. Пераклад з рускай мовы Святланы Дубялiр. чакаюць гаспадара (18.11.96)

© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |