|
|
|
| Belarus.NET > Belarus Information Network |
|
|
![]() |
Iван Луцкевiч -- археолаг, этнограф i грамадскi дзеяч пачатку стагоддзя. За трыццць восем гадоу свайго жыцця ен паспеу зрабiць многае. Пад час вучобы у Пецярбуржскiм унiверсiтэце ен быу не толькi прапагандыстам беларускай мовы, культуры свайго народа, але i адным з арганiзатарау "Беларускай сацыялiстычнай грамады". Уваходзiу у рэдакцыi газет "Наша доля" i "Наша нiва". Ен быу iнiцыятарам стварэння першай беларускай гiмназii у Вiльнi. А iдэю адкрыцця там музея беларускай культуры выношвау усе жыцце, па крупiнках збiрау для яго экспанаты. Гэта былi калекцыi народнага дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва i фальклору, дакументы. Але дажыць да светлага дня здзяйснення мары Iвану Луцкевiчу не давялося.
Днямi у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi адкрылася выстава "Спадчына, якая належыць Беларусi". Прысвечана яна адразу дзвюм датам -- 115-годдзю з дня нараджэння беларускага асветнiка i 75-годдзю з дня адкрыцця Беларускага музея iмя I. Луцкевiча у Вiльнi.
Аутарамi навуковай канцэпцыi выставы сталi вядучыя супрацоунiкi музея Таццяна Воранава i Iрына Пахоменка. Афармленне экспазiцыi здзейснiу мастак Рыгор Чысты.
На працягу года падбiралiся экспанаты, вывучалiся дакументы. Для таго, каб выстава, якая прысвечана славутаму земляку, стала яркай падзеяй у культурным жыццi рэспублiкi, папрацавалi работнiкi Беларускага дзяржаунага архiва, Музея лiтаратуры i мастаацтва, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi. Дзякуючы старанням гэтых людзей выстава, размешчаная у дзюх залях, знаемiць нас з апошнiмi днямi жыцця вiленскага музея, з тымi, хто стаяу ля яго вытокау. Але найбольшы iнтарэс наведвальнiкау прыцягне, безумоуна, асоба Iвана Луцкевiча, малавядомыя старонкi жыцця таго, хто захоувау скарбы нашай нацыянальнай культуры.
© Copyright (c) 1996 WWW Belarus < Minsk Belarus > All right recerved.
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information |