Literary museum of
Yanka Kupala,
people's writer of the Republic of Belarus
(based in Minsk)
ENGLISH
- VERSION (Still - a little information)
Лiтаратурны музей
Янкi Купалы
(IВАНА ДАМIНIКОВIЧА ЛУЦЭВIЧА)
У центры Мiнска, непадалеку ад цiхаплыннай
Свiслачы, у засенi маладых лiп i каштанау стаiць акружаны кветкамi невялiкi
двухпавярховы дом. Гэта - Лiтаратурны музей народнага паэта
Беларусi - Янкi Купалы.
Вакол музея раскiнууся парк, якi носiць iмя паэта. Гэта - адна
з прыгажейшых мясцiн беларускай сталiцы. У парку высiцца манументальны
помнiк, узведзены да 90-годдзя паэта (скульптрары А. Анiкейчык, Л. Гумiлеускi,
А. Заспiцкi, архiтэктары Ю. Градау, Л. Левiн, 1972). Ля падножжа помнiка
застыла зробленная з бронзы папараць-кветка, тут жа струменiцца крынiчка
з чысцюткай вадой - сiмвал неумiручасцi купалаускай паэзii. Недалека ад
помнiка - фантан са скульптурнымi фiгурамi дзяучат, якiя пускаюць на ваду
купальскiя вянкi. Усе гэта складае мемарыяльны комплекс, прысвечаны народнаму
песняру Беларусi.
Заснован 25.5.1944, адкрыты
для наведвання 20.9.1945. Размяшчауся у будынку Дома прафсаюзау, на пл.
Свабоды, 23, з 1950 - па вул. Энгельса, 21, з 1959 - у спецыяльным будынку
па вул. Я. Купалы, 4, пастауленым на месцы дома, дзе у 1927 - 41 жыу Я.
Купала.
Арганизатар i першы дырэктар музея - У. Ф. Луцевич. Гэты музей з' яуляецца
галоуным лiтаратурным музеем рэспублiкi. Мы зберагаем прадметы духоунай
i матэрыальнай культуры, звязаныя з жыццем i дзейностью паэта, вядзем збiральнiцкую,
навукова-даследчую i масава-прапагандысцкую работу. У фондах i 12 экспазiцыйных
залах музея (пл. экспазiцыi 492 м. кв.) болей за 20 тыс. экспанатау .
З целым народам гутарку весцi,
Сэрца мiльенау падслухаць бiцця -
Гэткай шукаю цэлы век чесцi,
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыцi ясну, як неба,
У кожнай з ей хаце быць мiлым гасцем -
Гэтакiх толькi скарбау мне трэба,
Гэткiм я толькi жыву пачуццем.
Я. Купала
your
Question and Wishes to YANKA KUPALA's MUSEUM
Click Here
to Return Back
Webmasters,
contact Belarus.net support
Click Here
to visit Belarus.net