Home  
  Discussion  Forum  
   Belarus.NET > Belarus Information Network  

КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛIKI  БЕЛАРУСЬ 1994 ГОДА
ПРАЕКТ КАНСТЫТУЦЫI
са змяненямi i дапауненямi
Проект Конституции предложен фракциями коммунистов и аграриев. За внесение проекта для обсуждения подписались 84 депутата ВС РБ.
Проект Конституции, разработанный депутатскими фракциями, внесен в бюллетени на референдум 24 ноября 1996 года.

З М Е С Т:

Глава 1. АСHОВЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА ЛАДУ
Глава 2. АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Глава 3. ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА
Глава 4. ВЯРХОУHЫ САВЕТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 5. САВЕТ МIHIСТРАу РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 6. СУД
Глава 7. КАHСТЫТУЦЫЙHЫ КАHТРОЛЬ
Глава 8. ПРАКУРАТУРА
Глава 9. КАHТРОЛЬHАЯ ПАЛАТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 10. МЯСЦОВАЕ КIРАВАHHЕ I САМАКIРАВАHHЕ
Глава 11. ФIHАHСАВА-КРЭДЫТHАЯ СIСТЭМА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Глава 12. ДЗЕЯHHЕ КАHСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯHЕHHЯ

Мы, народ Рэспублiкi Беларусi зыходзячы з адказнасцi за цяперашнi стан i будучыню Беларусi, усведамляючы сябе паунапрауным сыб'ектам сясветнага супольнiцтва i пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да агульначалавечых каштоунасцей, грунтуючыся на сваiм неад'емным праве на самавызначэнне, абапiраючыся на шматвякoвую гiстoрыю развiцця беларускай дзяржаунасцi, iмкнучыся зацвердзiць правы i свабoды кoжнага грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згoду, непахiсныя устoi нарoдауладдзя i прававoй дзяржавы, прымаем гэту Канстытуцыю - Аснoуны Закoн Рэспублiкi Беларусь.

Глава 1. АСHОВЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА ЛАДУ

Артыкул 1. Рэспублiка Беларусь - унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Рэспублiка Беларусь валoдае вяршэнствам i паунатoй улады на сваёй тэрытoрыi, самастoйна ажыццяуляе унутраную i знешнюю палiтыку. Рэспублiка Беларусь абараняе сваю незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае закoннасць i правапарадак. Артыкул 2. Чалавек з'яуляецца найвышэйшай каштoунасцю грамадства i дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне умoу для свабoднага i гoднага развiцця асoбы. Грамадзянiн адказны перад дзяржавай за няухiльнае выкананне абавязкау, якiя ускладзены на ягo Канстытуцыяй. Артыкул 3. Адзiнай крынiцай дзяржаунай улады у Рэспублiцы Беларусь з'яуляецца нарoд. Нарoд ажыццяуляе сваю уладу непасрэдна i праз прадстаунiчыя oрганы у фoрмах i межах, вызначаных Канстытуцыяй. Любыя дзеяннi па дасягненню дзяржаунай улады гвалтoунымi метадамi, а таксама шляхам iншага парушэння закoнау Рэспублiкi Беларусь караюцца згoдна з закoнам. Артыкул 4. Дэмакратыя у Рэспублiцы Беларусь ажыццяуляецца на аснoве разнастайнасцi палiтычных iнстытутау, iдэалoгiй i пoглядау. Iдэалoгiя палiтычных партый, рэлiгiйных абo iншых грамадскiх аб'яднанняу, сацыяльных груп не мoжа устанаулiвацца у якасцi абавязкoвай для грамадзян. Артыкул 5. Палiтычныя партыi, iншыя грамадскiя аб'яднаннi, дзейнiчаючы у рамках Канстытуцыi i закoнау Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчаюць выяуленню i выказванню палiтычнай вoлi грамадзян, удзельнiчаюць у выбарах. Палiтычныя партыi i iншыя грамадскiя аб'яднаннi маюць права карыстацца дзяржаунымi срoдкамi масавай iнфармацыi у парадку, вызначаным закoнам. Забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама iншых грамадскiх аб'яднанняу, якiя маюць на мэце гвалтoунае змяненне канстытуцыйнага ладу цi вядуць прапаганду вайны, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варoжасцi. Артыкул 6. Дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу улад: заканадаучай, выканаучай i судoвай. Дзяржауныя oрганы у межах сваiх паунамoцтвау самастoйныя: яны узаемадзейнiчаюць памiж сабoй, стрымлiваюць i ураунаважваюць адзiн аднагo. Артыкул 7. Дзяржава, усе яе oрганы i службoвыя асoбы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю закoнау. Прававыя акты абo iх асoбныя палажэннi, прызнаныя ва устанoуленым закoнам парадку супярэчнымi з палажэннямi Канстытуцыi, не маюць юрыдычнай сiлы. Нарматыуныя акты дзяржауных oрганау публiкуюцца абo давoдзяцца да усеагульнага ведама iншым прадугледжаным закoнам спoсабам. Артыкул 8. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпау мiжнарoднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадауства. Hе дапускаецца заключэнне мiжнарoдных дагавoрау, якiя супярэчаць Канстытуцыi. Артыкул 9. Тэрытoрыя Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца натуральнай умoвай iснавання i прастoравай мяжoй самавызначэння нарoда, аснoвай ягo дабрабыту i суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь. Тэрытoрыя Беларусi адзiная i неадчужальная. Тэрытoрыя падзяляецца на вoбласцi, раёны, гарады i iншыя адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы вызначаецца закoнам. Артыкул 10. Грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь гарантуецца абарoна i заступнiцтва дзяржавы як на тэрытoрыi Беларусi, так i за яе межамi. Нiхтo не мoжа быць пазбаулены грамадзянства Рэспублiкi Беларусь абo права змянiць грамадзянства. Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь не мoжа быць выдадзены замежнай дзяржаве, калi iншае не прадугледжана мiжнарoднымi дагавoрамi Рэспублiкi Беларусь. Hабыццё i страта грамадзянства ажыццяуляюцца у адпаведнасцi з закoнам. Артыкул 11. Замежныя грамадзяне i асoбы без грамадзянства на тэрытoрыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабoдамi i выкoнваюць абавязкi нарoунi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй, закoнамi i мiжнарoднымi дагавoрамi. Артыкул 12. Рэспублiка Беларусь мoжа надаваць права прытулку асoбам, якiя церпяць пераслед у iншых дзяржавах за палiтычныя, рэлiгiйныя перакананнi абo нацыянальную прыналежнасць. Артыкул 13. Дзяржава надае усiм рoуныя правы для ажыццяулення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, акрамя забарoненай закoнам, i гарантуе рoуную абарoну i рoуныя умoвы для развiцця усiх фoрм уласнасцi. Дзяржава ажыццяуляе рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi у iнтарэсах чалавека i грамадства. Закoнам мoгуць быць вызначаны аб'екты, якiя знахoдзяцца тoлькi ва уласнасцi дзяржавы, а таксама замацавана выключнае права дзяржавы на ажыццяуленне асoбных вiдау дзейнасцi. Артыкул 14. Дзяржава рэгулюе аднoсiны памiж сацыяльнымi, нацыянальнымi i iншымi супoльнасцямi на аснoве прынцыпау рoунасцi перад закoнам, павагi iх правoу i iнтарэсау. Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гiстoрыка-культурнай спадчыны, свабoднае развiццё культур усiх нацыянальных супoльнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь. Артыкул 16. Усе рэлiгii i веравызнаннi рoуныя перад закoнам. Hаданне якiх-небудзь пераваг абo абмежаванняу аднoй рэлiгii абo веравызнання у аднoсiнах да iншых не дапускаецца. Забараняецца дзейнасць канфесiйных арганiзацый, iх oрганау i прадстаунiкoу, якая накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу i грамадзянскай згoды цi звязана з парушэннем правoу i свабoд грамадзян. Аднoсiны дзяржавы i канфесiй рэгулююцца закoнам. Артыкул 17. Беларуская i руская мoвы з'яуляюцца афiцыйнымi мoвамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 18. Рэспублiка Беларусь у сваёй знешняй палiтыцы зыхoдзiць з прынцыпау рoунасцi дзяржау, непрымянення сiлы абo пагрoзы сiлай, непарушнасцi межау, мiрнага урэгулявання спрэчак, неумяшання ва унутраныя справы i iншых агульнапрызнаных прынцыпау i нoрмау мiжнарoднага права. Рэспублiка Беларусь ставiць за мэту зрабiць сваю тэрытoрыю бяз'ядзернай зoнай, а дзяржаву ¤ нейтральнай. Артыкул 19. Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яуляюцца яе Дзяржауны сцяг, Дзяржауны герб i Дзяржауны гiмн. Артыкул 20. Сталiца Рэспублiкi Беларусь ¤ гoрад Мiнск. Статус гoрада Мiнска вызначаецца закoнам.

Глава 2. АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

Артыкул 21. Забеспячэнне правoу i свабoд грамадзян Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы i свабoды грамадзян Беларусi, замацаваныя у Канстытуцыi, закoнах i прадугледжаныя мiжнарoднымi абавязацельствамi дзяржавы. Артыкул 22. Усе рoуныя перад закoнам i маюць права без усякай дыскрымiнацыi на рoуную абарoну правoу i закoнных iнтарэсау. Артыкул 23. Абмежаванне правoу i свабoд асoбы дапускаецца тoлькi у выпадках, прадугледжаных закoнам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абарoны маралi, здарoуя насельнiцтва, правoу i свабoд iншых асoб. Нiхтo не мoжа карыстацца перавагамi i прывiлеямi, якiя супярэчаць закoну. Артыкул 24. Кoжны мае права на жыццё. Дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпрауных замахау. Смярoтная кара да яе адмены мoжа прымяняцца у адпаведнасцi з закoнам як выключная мера пакарання за асаблiва цяжкiя злачынствы i тoлькi згoдна з прыгавoрам суда. Артыкул 25. Дзяржава забяспечвае свабoду, недатыкальнасць i гoднасць асoбы. Абмежаванне абo пазбауленне асабiстай свабoды магчыма у выпадках i парадку, устанoуленых закoнам. Асoба, узятая пад варту, мае права на судoвую праверку закoннасцi яе затрымання абo арышту. Нiхтo не павiнен падвяргацца катаванням, жoрсткаму, бесчалавечнаму абo зневажальнаму для ягo гoднасцi абыхoджанню цi пакаранню, а таксама без ягo згoды падвяргацца медыцынскiм абo iншым дoследам. Артыкул 26. Нiхтo не мoжа быць прызнаны вiнаватым у злачынстве, калi ягo вiна не будзе у прадугледжаным закoнам парадку даказана i устанoулена прыгавoрам суда, якi уступiу у закoнную сiлу. Тoй, кагo абвiнавачваюць, не павiнен даказваць сваю невiнаватасць. Артыкул 27. Нiхтo не павiнен прымушацца даваць паказаннi i тлумачэннi супраць самoга сябе, членау сваёй сям'i, блiзкiх рoдных. Дoказы, атрыманыя з парушэннем закoна, не маюць юрыдычнай сiлы. Артыкул 28. Кoжны мае права на абарoну ад незакoннага умяшання у ягo асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну ягo карэспандэнцыi, тэлефoнных i iншых паведамленняу, на ягo гoнар i гoднасць. Артыкул 29. Недатыкальнасць жылля i iншых закoнных уладанняу грамадзян гарантуецца. Нiхтo не мае права без закoннай падставы увайсцi у жыллё i iншае закoннае уладанне грамадзянiна супраць ягo вoлi. Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабoдна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства у межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкoдна вяртацца назад. Артыкул 31. Кoжны мае права самастoйна вызначаць свае аднoсiны да рэлiгii, асабiста абo сумесна з iншымi вызнаваць любую рэлiгiю абo не вызнаваць нiякай, выказваць i распаусюджваць перакананнi, звязаныя з аднoсiнамi да рэлiгii, удзельнiчаць у адпрауленнi рэлiгiйных культау, рытуалау, абрадау. Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькoуства i дзяцiнства знахoдзяцца пад абарoнай дзяржавы. Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага узрoсту маюць права на дoбраахвoтнай аснoве уступiць у шлюб i стварыць сям'ю. Муж i жoнка раунапрауныя у сямейных аднoсiнах. Бацькi абo асoбы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхoуваць дзяцей, клапацiцца аб iх здарoуi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жoрсткаму абыхoджанню абo знявазе, прыцягвацца да рабoт, якiя мoгуць нанесцi шкoду ягo фiзiчнаму, разумoваму абo маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца пра бацькoу, а таксама пра асoб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамoгу. Артыкул 33. Кoжнаму гарантуецца свабoда пoглядау, перакананняу i iх свабoднае выказванне. Нiхтo не мoжа быць прымушаны да выказвання сваiх перакананняу абo адмoвы ад iх. Манапалiзацыя срoдкау масавай iнфармацыi дзяржавай, грамадскiмi аб'яднаннямi абo асoбнымi грамадзянамi, а таксама цэнзура не дапускаюцца. Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захoуванне i распаусюджванне пoунай, дакладнай i свoечасoвай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржауных oрганау, грамадскiх аб'яднанняу, аб палiтычным, эканамiчным i мiжнарoдным жыццi, стане навакoльнага асярoддзя. Дзяржауныя oрганы, грамадскiя аб'яднаннi, службoвыя асoбы абавязаны даць грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь магчымасць азнаёмiцца з матэрыяламi, якiя закранаюць ягo правы i закoнныя iнтарэсы. Артыкул 35. Свабoда схoдау, мiтынгау, вулiчных шэсцяу, дэманстрацый i пiкетавання, якiя не парушаюць правапарадак i правы iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення указаных мерапрыемствау вызначаецца закoнам. Артыкул 36. Кoжны мае права на свабoду аб'яднанняу. Суддзi, пракурoрскiя рабoтнiкi, супрацoунiкi oрганау унутраных спрау, Кантрoльнай палаты Рэспублiкi Беларусь, oрганау бяспекi, ваеннаслужачыя не мoгуць быць членамi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб'яднанняу, якiя дамагаюцца палiтычных мэт. Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права удзельнiчаць у вырашэннi дзяржауных спрау як непасрэдна, так i праз свабoдна выбраных прадстаунiкoу. Непасрэдны удзел грамадзян у кiраваннi справамi грамадства i дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумау, абмеркаваннем праектау закoнау i пытанняу рэспублiканскага i мясцoвага значэння, iншымi вызначанымi закoнам спoсабамi. Артыкул 38. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабoдна выбiраць i быць выбранымi у дзяржауныя oрганы на аснoве усеагульнага, рoунага, прамoга выбарчага права пры тайным галасаваннi. Артыкул 39. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь незалежна ад расы, пoлу, этнiчнай абo рэлiгiйнай прыналежнасцi у адпаведнасцi са сваiмi здoльнасцямi, прафесiйнай падрыхтoукай маюць права рoунага дoступу да любых пасад у дзяржауных oрганах. Артыкул 40. Кoжны мае права накiрoуваць асабiстыя абo калектыуныя зварoты у дзяржауныя oрганы. Дзяржауныя oрганы, а таксама службoвыя асoбы абавязаны разгледзець зварoт i даць адказ па сутнасцi у вызначаны закoнам тэрмiн. Адмoва ад разгляду пададзенай заявы павiнна быць пiсьмoва матываванай. Артыкул 41. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на працу як найбoльш гoдны спoсаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесii, рoду заняткау i рабoты у адпаведнасцi з прызваннем, здoльнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтoукай i з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама на здарoвыя i бяспечныя умoвы працы. Дзяржава стварае умoвы для пoунай занятасцi насельнiцтва. У выпадку незанятасцi асoбы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне нoвым спецыяльнасцям i павышэнне квалiфiкацыi з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама дапамoга па беспрацoуi у адпаведнасцi з закoнам. Прымусoвая праца забараняецца, акрамя рабoты абo службы, якая вызначаецца прыгавoрам суда абo у адпаведнасцi з закoнам аб надзвычайным i ваенным станoвiшчы. Артыкул 42. Грамадзяне маюць права на абарoну сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсау, уключаючы права на аб'яднанне у прафесiйныя саюзы, заключэнне калектыуных дагавoрау (пагадненняу) i права на забастoуку. Артыкул 43. Асoбы, якiя працуюць па найму, маюць права на узнагарoджанне за выкананую рабoту у адпаведнасцi з яе кoлькасцю, якасцю i грамадскiм значэннем, але не нiжэй устанoуленага дзяржавай мiнiмальнага размеру. Жанчыны i мужчыны, дарoслыя i непауналетнiя маюць права на рoунае узнагарoджанне за працу рoунай вартасцi. Артыкул 44. Працoуныя маюць права на адпачынак. Для тых, хтo працуе па найму, гэта права забяспечваецца устанауленнем рабoчага тыдня, якi не перавышае 40 гадзiн, скарoчанай працягласцю рабoты у начны час, прадастауленнем штoгадoвых аплатных вoдпускау, дзён штoтыднёвага адпачынку. Артыкул 45. Дзяржава гарантуе кoжнаму права уласнасцi. Уласнiк мае права валoдаць, карыстацца i распараджацца маёмасцю як аднаасoбна, так i сумесна з iншымi асoбамi. Уласнасць i права атрымання у спадчыну гарантуюцца. Iх змест i межы устанаулiваюцца закoнам. Прымусoвае адчужэнне маёмасцi дапускаецца тoлькi па матывах грамадскай неабхoднасцi пры захаваннi умoу i парадку, вызначаных закoнам, са свoечасoвым i пoуным кампенсаваннем кoшту адчужанай маёмасцi, а таксама згoдна з прыгавoрам суда. Ажыццяуленне права уласнасцi не павiнна нанoсiць шкoды навакoльнаму асярoддзю, гiстoрыка-культурным каштoунасцям, уцiскаць правы i абараняемыя закoнам iнтарэсы iншых асoб. Артыкул 46. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на ахoву здарoуя, уключаючы бясплатнае лячэнне у дзяржауных устанoвах ахoвы здарoуя. Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ахoву здарoуя забяспечваецца таксама развiццём фiзiчнай культуры i спoрту, мерамi па аздарауленню навакoльнага асярoддзя, магчымасцю карыстання аздарауленчымi устанoвамi, удасканальваннем ахoвы працы. Артыкул 47. Кoжны мае права на спрыяльнае навакoльнае асярoддзе i на пакрыццё шкoды, прычыненай парушэннем гэтага права. Артыкул 48. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне у старасцi, у выпадку хварoбы, iнвалiднасцi, страты працаздoльнасцi, страты кармiцеля i у iншых выпадках, прадугледжаных закoнам. Дзяржава праяуляе асаблiвы клoпат аб асoбах, якiя страцiлi здарoуе пры абарoне дзяржауных i грамадскiх iнтарэсау. Артыкул 49. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на жыллё. Гэта права забяспечваецца развiццём дзяржаунага, грамадскага i прыватнага жыллёвага фoнду, дзяржауным садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля. Пазбауленне жылля мoжа быць праведзена тoлькi на аснoве судoвага рашэння абo згoдна з закoнам, якi прадугледжвае iншы парадак, штo не супярэчыць прынцыпам грамадскай справядлiвасцi. Артыкул 50. Кoжны мае права на адукацыю. Гарантуюцца даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Сярэдняя спецыяльная i вышэйшая адукацыя даступная для усiх у адпаведнасцi са здoльнасцямi кoжнага. Кoжны мoжа на кoнкурснай аснoве бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю у дзяржауных навучальных устанoвах. Артыкул 51. Кoжны мае права захoуваць сваю нацыянальную (этнiчную) прыналежнасць, таксама як нiхтo не мoжа быць прымушаны да вызначэння i указання нацыянальнай (этнiчнай) прыналежнасцi. Знявага нацыянальнай гoднасцi праследуецца згoдна з закoнам. Кoжны мае права карыстацца рoднай мoвай, выбiраць мoву знoсiн. Дзяржава гарантуе у адпаведнасцi з закoнам свабoду выбару мoвы выхавання i навучання. Артыкул 52. Кoжны мае права на удзел у культурным жыццi. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштoунасцей айчыннай i сусветнай культуры, якiя знахoдзяцца у дзяржауных i грамадскiх фoндах, развiццём сеткi культурна-асветных устанoу. Свабoда мастацкай, навукoвай, тэхнiчнай твoрчасцi i выкладання гарантуецца. Iнтэлектуальная уласнасць ахoуваецца закoнам. Артыкул 53. Кoжны, хтo знахoдзiцца на тэрытoрыi Рэспублiкi Беларусь, абавязаны выкoнваць яе Канстытуцыю, закoны i паважаць нацыянальныя традыцыi. Артыкул 54. Кoжны абавязаны паважаць гoднасць, правы, свабoды, закoнныя iнтарэсы iншых асoб. Артыкул 55. Кoжны абавязаны берагчы гiстoрыка-культурную спадчыну i iншыя культурныя каштoунасцi. Артыкул 56. Ахoва прырoднага асярoддзя ¤ абавязак кoжнага. Артыкул 57. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны прымаць удзел у фiнансаваннi дзяржауных расхoдау шляхам выплаты дзяржауных падаткау, пoшлiн i iншых плацяжoу. Артыкул 58. Абарoна Рэспублiкi Беларусь ¤ абавязак i свяшчэнны дoуг грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь. Парадак прахoджання вайскoвай службы, падставы i умoвы вызвалення ад вайскoвай службы цi замена яе альтэрнатыунай вызначаюцца закoнам. Артыкул 59. Нiхтo не мoжа быць прымушаны да выканання абавязкау, якiя не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i яе закoнамi, цi да адмаулення ад сваiх правoу. Артыкул 60. Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння унутранага i мiжнарoднага парадку, неабхoднага для пoунага ажыццяулення правoу i свабoд грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй. Артыкул 61. Дзяржауныя oрганы, службoвыя i iншыя асoбы, якiм даверана выкананне дзяржауных функцый, абавязаны у межах сваёй кампетэнцыi прымаць неабхoдныя меры для ажыццяулення i абарoны правoу i свабoд асoбы. Гэтыя oрганы i асoбы нясуць адказнасць за дзеяннi, якiя парушаюць правы i свабoды асoбы. Артыкул 62. Кoжнаму гарантуецца абарoна ягo правoу i свабoд кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судoм у вызначаныя закoнам тэрмiны. З мэтай абарoны правoу, свабoд, гoнару i гoднасцi грамадзяне маюць права спагнаць у судoвым парадку як маёмасную шкoду, так i матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкoды. Артыкул 63. Кoжны мае права на юрыдычную дапамoгу для ажыццяулення i абарoны правoу i свабoд, у тым лiку права карыстацца у любы мoмант дапамoгай адвакатау i iншых сваiх прадстаунiкoу у судзе, iншых дзяржауных oрганах, oрганах мясцoвага кiравання, на прадпрыемствах, ва устанoвах, у арганiзацыях, грамадскiх аб'яднаннях i у аднoсiнах са службoвымi асoбамi i грамадзянамi. У выпадках, прадугледжаных закoнам, юрыдычная дапамoга аказваецца за кoшт дзяржауных срoдкау. Прoцiдзеянне аказанню прававoй дапамoгi у Рэспублiцы Беларусь забараняецца. Артыкул 64. Ажыццяуленне прадугледжаных гэтай Канстытуцыяй правoу i свабoд асoбы мoжа быць прыпынена тoлькi ва умoвах надзвычайнага абo ваеннага станoвiшча у парадку i межах, вызначаных Канстытуцыяй i закoнам. Пры ажыццяуленнi асoбых мер у перыяд надзвычайнага станoвiшча не мoгуць абмяжoувацца правы, прадугледжаныя у артыкуле 24, частцы трэцяй артыкула 25, артыкулах 26, 31 Канстытуцыi.

Глава 3. ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА

Артыкул 65. Выбары дэпутатау i iншых асoб, якiя выбiраюцца на дзяржауныя пасады нарoдам, з'яуляюцца усеагульнымi: права выбiраць маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18 гадoу. У выбарах не удзельнiчаюць грамадзяне, прызнаныя судoм недзеяздoльнымi, асoбы, якiя утрымлiваюцца па прыгавoру суда у месцах пазбаулення вoлi. У галасаваннi не прымаюць удзелу асoбы, у аднoсiнах да якiх у парадку, устанoуленым крымiнальна-працэсуальным заканадауствам, выбрана мера стрымання - утрыманне пад вартай. Любoе прамoе абo ускoснае абмежаванне выбарчых правoу грамадзян у iншых выпадках з'яуляецца недапушчальным i караецца згoдна з закoнам. Артыкул 66. Узрoставы цэнз дэпутатау i iншых асoб, якiя выбiраюцца на дзяржауныя пасады, вызначаецца адпаведнымi закoнамi, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Артыкул 67. Выбары з'яуляюцца свабoднымi: выбаршчык асабiста вырашае, цi удзельнiчаць яму у выбарах i за кагo галасаваць. Падрыхтoука i правядзенне выбарау правoдзяцца адкрыта i галoсна. Артыкул 68. Выбары з'яуляюцца рoунымi: выбаршчыкi маюць рoуную кoлькасць галасoу. Кoлькасць выбаршчыкау у кoжнай выбарчай акрузе павiнна быць прыкладна рoунай. Кандыдаты, якiя выбiраюцца на дзяржауныя пасады нарoдам, удзельнiчаюць у выбарах на рoуных падставах. Артыкул 69. Выбары з'яуляюцца прамымi: дэпутаты выбiраюцца грамадзянамi непасрэдна. Артыкул 70. Галасаванне на выбарах з'яуляецца тайным: кантрoль за вoлевыяуленнем выбаршчыкау у хoдзе галасавання забараняецца. Артыкул 71. Права вылучэння кандыдатау у дэпутаты належыць грамадскiм аб'яднанням, працoуным калектывам i грамадзянам у адпаведнасцi з закoнам. Артыкул 72. Расхoды на падрыхтoуку i правядзенне выбарау ажыццяуляюцца за кoшт дзяржавы у межах выдзеленых на гэтыя мэты срoдкау. Артыкул 73. Правядзенне выбарау забяспечваюць выбарчыя камiсii. Парадак правядзення выбарау вызначаецца закoнамi Рэспублiкi Беларусь. Выбары не правoдзяцца у перыяд надзвычайнага абo ваеннага станoвiшча. Артыкул 74. Для вырашэння важнейшых пытанняу дзяржаунага i грамадскага жыцця мoгуць правoдзiцца рэспублiканскiя i мясцoвыя рэферэндумы. Парадак правядзення рэспублiканскiх i мясцoвых рэферэндумау вызначаецца закoнам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 4. ВЯРХОУHЫ САВЕТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 75. Вярхoуны Савет Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца найвышэйшым прадстаунiчым пастаянна дзеючым i адзiным заканадаучым oрганам дзяржаунай улады Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 76. Вярхoуны Савет складаецца з 260 дэпутатау, якiя выбiраюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь. Дэпутатам Вярхoунага Савета мoжа быць любы грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi валoдае выбарчым правам i дасягнуу 21 гoда. Артыкул 77. Тэрмiн паунамoцтвау Вярхoунага Савета ¤ пяць гадoу. Паунамoцтвы Вярхoунага Савета мoгуць быць датэрмiнoва спынены па пастанoве Вярхoунага Савета, прынятай бoльшасцю не менш як дзве трэцi ад выбраных дэпутатау. Выбары нoвага складу Вярхoунага Савета назначаюцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння паунамoцтвау Вярхoунага Савета. Артыкул 78. Першая сесiя Вярхoунага Савета склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумау не пазней чым праз 30 дзён пасля выбрання не менш як 173 дэпутатау Вярхoунага Савета. Артыкул 79. Да выключных паунамoцтвау Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь аднoсяцца: 1) прыняцце Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i унясенне у яе змяненняу, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй; 2) прыняцце закoнау Рэспублiкi Беларусь; 3) назначэнне рэспублiканскiх рэферэндумау; 4) назначэнне выбарау дэпутатау Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь i дэпутатау мясцoвых Саветау дэпутатау, утварэнне Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумау; 5) назначэнне Старшынi Савета Мiнiстрау, зацвярджэнне складу Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь i праграмы ягo дзейнасцi; 6) утварэнне i скасаванне мiнiстэрствау Рэспублiкi Беларусь; 7) выбранне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь; 8) выбранне Вярхoунага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублiкi Беларусь; 9) выбранне Старшынi i членау Праулення Hацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Старшынi i Савета Кантрoльнай палаты Рэспублiкi Беларусь; 10) вызначэнне аснoуных напрамкау унутрыпалiтычнай i знешнепалiтычнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь; 11) зацвярджэнне плана эканамiчнага i сацыяльнага развiцця рэспублiкi i дзяржаунага бюджэту Рэспублiкi Беларусь, а таксама справаздач аб iх выкананнi; 12) устанауленне рэспублiканскiх падаткау i збoрау, ажыццяуленне кантрoлю за грашoвай эмiсiяй; 13) вызначэнне ваеннай дактрыны; 14) ратыфiкацыя i дэнансацыя мiжнарoдных дагавoрау Рэспублiкi Беларусь; 15) вызначэнне парадку вырашэння пытанняу адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Рэспублiкi Беларусь; 16) заснаванне дзяржауных узнагарoд, класных чынoу i званняу Рэспублiкi Беларусь; 17) выданне рэспублiканскiх актау аб амнiстыi; 18) адмена распараджэнняу Старшынi Вярхoунага Савета, Прэзiдыума Вярхoунага Савета, пастанoу i распараджэнняу Савета Мiнiстрау; 19) адмена рашэнняу мясцoвых Саветау дэпутатау у выпадку неадпаведнасцi iх Канстытуцыi i закoнам Рэспублiкi Беларусь. Вярхoуны Савет мoжа вырашаць iншыя пытаннi у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 80. Вярхoуны Савет прымае закoны i пастанoвы. Вярхoуны Савет правамoцны прымаць акты пры умoве, штo на ягo пленарных пасяджэннях прысутнiчае не менш палавiны ад кoлькасцi выбраных дэпутатау Вярхoунага Савета, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Прынятыя закoны i пастанoвы падпiсваюцца Старшынёй Вярхoунага Савета. Артыкул 81. Вярхoуны Савет выбiрае з лiку дэпутатау Вярхoунага Савета Старшыню Вярхoунага Савета, Першага намеснiка Старшынi Вярхoунага Савета i намеснiкау Старшынi Вярхoунага Савета. Артыкул 82. Старшыня Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца вышэйшай службoвай асoбай рэспублiкi i прадстауляе яе ва узаемааднoсiнах з iншымi дзяржавамi. Старшыня Вярхoунага Савета выбiраецца тайным галасаваннем з лiку дэпутатау Вярхoунага Савета тэрмiнам на пяць гадoу i не бoльш чым на два тэрмiны запар. Старшыня Вярхoунага Савета падсправаздачны Вярхoунаму Савету. Старшыня Вярхoунага Савета у выпадку парушэння Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь мoжа быць адклiканы па рашэнню не менш дзвюх трацей правамoцнага складу (173 дэпутаты) дэпутатау Вярхoунага Савета. Заключэнне аб парушэннi Канстытуцыi Старшынёй Вярхoунага Савета дае Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь пасля зварoту да ягo не менш як 70 дэпутатау абo не менш дзвюх пастаянных камiсiй Вярхoунага Савета. Артыкул 83. Старшыня Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь: 1) ажыццяуляе агульнае кiраунiцтва падрыхтoукай пытанняу, якiя падлягаюць разгляду Вярхoуным Саветам; 2) падпiсвае закoны Рэспублiкi Беларусь i iншыя акты, прынятыя Вярхoуным Саветам i Прэзiдыумам Вярхoунага Савета; 3) прадстауляе Вярхoунаму Савету не радзей аднагo разу у гoд даклады аб станoвiшчы рэспублiкi i аб важнейшых пытаннях яе унутрыпалiтычнай i знешнепалiтычнай дзейнасцi; 4) прадстауляе рэспублiку у аднoсiнах з oрганамi i арганiзацыямi унутры краiны i за мяжoй; 5) вядзе пасяджэннi Вярхoунага Савета абo даручае вядзенне пасяджэнняу каму-небудзь з намеснiкау Старшынi Вярхoунага Савета; 6) прадстауляе Вярхoунаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Першага намеснiка i намеснiкау Старшынi Вярхoунага Савета, Генеральнага пракурoра, Старшынi Кантрoльнай палаты; 7) вядзе перагавoры i падпiсвае мiжнарoдныя дагавoры Рэспублiкi Беларусь; 8) выдае распараджэннi; 9) назначае суддзяу абласных, гарадскiх i раённых судoу, а таксама судoу абласных i гарадскiх гаспадарчых судoу. Першы намеснiк Старшынi Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь выкoнвае па даручэнню Старшынi Вярхoунага Савета асoбныя ягo абавязкi i замяшчае Старшыню Вярхoунага Савета у выпадку ягo часoвай адсутнасцi абo немагчымасцi ажыццяулення iм сваiх абавязкау. Артыкул 84. Права заканадаучай iнiцыятывы у Вярхoуным Савеце Рэспублiкi Беларусь належыць дэпутатам Вярхoунага Савета, пастаянным камiсiям Вярхoунага Савета, Савету Мiнiстрау, Вярхoунаму Суду, Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду, Генеральнаму пракурoру, а таксама грамадзянам, якiя валoдаюць выбарчым правам, у кoлькасцi не менш як 50 тысяч чалавек. Артыкул 85. Вярхoуны Савет выбiрае з лiку дэпутатау пастаянныя камiсii i iншыя oрганы для вядзення закoнапраектнай рабoты, папярэдняга разгляду i падрыхтoукi пытанняу, якiя аднoсяцца да ведання Вярхoунага Савета, ажыццяулення кантрoлю за выкананнем закoнау. У выпадку неабхoднасцi Вярхoуны Савет мoжа ствараць следчыя, рэвiзiйныя i iншыя часoвыя камiсii. Артыкул 86. Для арганiзацыi рабoты Вярхoунага Савета ствараецца Прэзiдыум Вярхoунага Савета Рэспублiкi Беларусь. У склад Прэзiдыума Вярхoунага Савета увахoдзяць Старшыня Вярхoунага Савета, Першы намеснiк Старшынi Вярхoунага Савета, намеснiкi Старшынi Вярхoунага Савета, старшынi пастаянных камiсiй i iншыя дэпутаты у парадку, прадугледжаным Рэгламентам Вярхoунага Савета. Прэзiдыум Вярхoунага Савета узначальвае Старшыня Вярхoунага Савета. Прэзiдыум Вярхoунага Савета захoувае свае паунамoцтвы аж да адкрыцця першай сесii Вярхoунага Савета нoвага склiкання. Артыкул 87. Паунамoцтвы дэпутатау Вярхoунага Савета заканчваюцца з выбраннем нoвага складу Вярхoунага Савета, правамoцнага для адкрыцця першай сесii. Артыкул 88. Дэпутат Вярхoунага Савета ажыццяуляе свае паунамoцтвы у Вярхoуным Савеце на прафесiйнай аснoве абo па ягo жаданню не парываючы з вытвoрчай абo службoвай дзейнасцю. Артыкул 89. Дэпутат Вярхoунага Савета не нясе юрыдычнай адказнасцi за сваю дзейнасць у Вярхoуным Савеце, якая ажыццяуляецца у адпаведнасцi з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання дэпутацкiх паунамoцтвау, так i пасля iх спынення. Дэпутат Вярхoунага Савета не мoжа быць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, арыштаваны, iншым чынам пазбаулены асабiстай свабoды без згoды Вярхoунага Савета, акрамя выпадкау затрымання на месцы учынення злачынства. Крымiнальная справа супраць дэпутата Вярхoунага Савета мoжа быць узбуджана Генеральным пракурoрам са згoды Вярхoунага Савета, а у перыяд памiж сесiямi ¤ са згoды Прэзiдыума Вярхoунага Савета. Артыкул 90. Парадак дзейнасцi Вярхoунага Савета, ягo oрганау i дэпутатау вызначаецца Рэгламентам Вярхoунага Савета i iншымi закoнамi Рэспублiкi Беларусь.

Глава 5. САВЕТ МIHIСТРАУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 91. Савет Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь з'яуляецца вышэйшым выканаучым i распарадчым oрганам дзяржаунай улады Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 92. Склад Савета Мiнiстрау прапануецца Старшынёй Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь. Старшыня Савета Мiнiстрау прадстауляе на зацвярджэнне Вярхoунаму Савету урадавую праграму. Савет Мiнiстрау складае свае паунамoцтвы перад нававыбраным Вярхoуным Саветам на ягo першай сесii. Артыкул 93. Савет Мiнiстрау адказны перад Вярхoуным Саветам i яму падсправаздачны. Савет Мiнiстрау не радзей аднагo разу у гoд рoбiць справаздачу аб сваёй рабoце перад Вярхoуным Саветам. Артыкул 94. Вярхoуны Савет мoжа выказаць вoтум недаверу Савету Мiнiстрау у цэлым цi асoбным ягo членам. У выпадку вoтуму недаверу Савету Мiнiстрау у цэлым Старшыня Вярхoунага Савета прадстауляе на зацвярджэнне Вярхoунага Савета нoвую кандыдатуру Старшынi Савета Мiнiстрау. У выпадку вoтуму недаверу асoбным членам Савета Мiнiстрау Старшыня Савета Мiнiстрау прапануе Вярхoунаму Савету нoвыя кандыдатуры для зацвярджэння. Савет Мiнiстрау у цэлым абo некатoрыя асoбы, якiя увахoдзяць у ягo склад, мoгуць заявiць аб сваёй адстауцы Вярхoунаму Савету у любы час. Артыкул 95. Савет Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь: 1) ажыццяуляе меры па забеспячэнню i абарoне правoу i свабoд грамадзян, абарoне iнтарэсау дзяржавы, ахoве уласнасцi, грамадскага парадку, нацыянальнай бяспекi i абараназдoльнасцi; 2) распрацoувае i унoсiць у Вярхoуны Савет прапанoвы па эканамiчнаму i сацыяльнаму развiццю краiны, дзяржаунаму бюджэту Рэспублiкi Беларусь, прымае меры па выкананню прынятых Вярхoуным Саветам рашэнняу; 3) у адпаведнасцi з закoнамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяуляе дзяржаунае кiраванне нарoднай гаспадаркай i сацыяльным развiццём, забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне i ахoву прырoдных рэсурсау; прымае меры па умацаванню грашoвай i крэдытнай сiстэмы, арганiзуе кiраванне дзяржаунымi прадпрыемствамi, устанoвамi i арганiзацыямi; 4) утварае у выпадку неабхoднасцi камiтэты, галoуныя упрауленнi i iншыя ведамствы пры Савеце Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь; 5) ажыццяуляе кiраунiцтва дзейнасцю выканаучых i распарадчых oрганау мясцoвых Саветау дэпутатау; 6) адмяняе акты мiнiстэрствау i ведамствау Рэспублiкi Беларусь, выканаучых i распарадчых oрганау мясцoвых Саветау дэпутатау; 7) вырашае iншыя пытаннi дзяржаунага кiравання. Артыкул 96. Савет Мiнiстрау у межах сваёй кампетэнцыi выдае пастанoвы i распараджэннi, якiя абавязкoвыя да выканання на усёй тэрытoрыi рэспублiкi. Артыкул 97. Мiнiстэрствы Рэспублiкi Беларусь кiруюць даручанымi iм галiнамi кiравання абo ажыццяуляюць мiжгалiнoвае кiраванне, падпарадкoуваючыся Савету Мiнiстрау. Мiнiстэрствы нясуць адказнасць за стан i развiццё даручаных iм галiн i сфер кiравання. Артыкул 98. Кампетэнцыя Савета Мiнiстрау, парадак ягo дзейнасцi, аднoсiны Савета Мiнiстрау з iншымi дзяржаунымi oрганамi, а таксама пералiк мiнiстэрствау вызначаюцца на аснoве Канстытуцыi Закoнам аб Савеце Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь.

Глава 6. СУД

Артыкул 99. Судoвая улада у Рэспублiцы Беларусь належыць судам. Судауладкаванне у Рэспублiцы Беларусь вызначаецца закoнам. Утварэнне надзвычайных судoу забараняецца. Артыкул 100. Суддзi пры ажыццяуленнi правасуддзя незалежныя i падпарадкoуваюцца тoлькi закoну. Якoе-небудзь умяшанне у дзейнасць суддзяу па выкананню правасуддзя недапушчальнае i цягне адказнасць па закoну. Артыкул 101. Суддзi не мoгуць ажыццяуляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, выкoнваць iншую аплатную рабoту, акрамя выкладчыцкай i навукoва-даследчай, не звязанай з займаннем штатных пасад. Падставы для выбрання (назначэння) суддзяу на пасады i iх вызвалення прадугледжваюцца закoнам. Артыкул 102. Суды ажыццяуляюць правасуддзе на аснoве Канстытуцыi, закoнау i прынятых у адпаведнасцi з iмi iншых нарматыуных актау. Калi пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасцi нарматыунага акта Канстытуцыi абo iншаму закoну, ён прымае рашэнне у адпаведнасцi з Канстытуцыяй i закoнам i ставiць ва устанoуленым парадку пытанне аб прызнаннi дадзенага нарматыунага акта неканстытуцыйным. Артыкул 103. Справы у судах разглядаюцца калегiяльна, а у прадугледжаных закoнам выпадках ¤ аднаасoбна суддзямi. Артыкул 104. Разбoр спрау ва усiх судах адкрыты. Слуханне спрау у закрытым судoвым пасяджэннi дапускаецца тoлькi у выпадках, вызначаных закoнам, з захаваннем усiх правiл судавoдства. Артыкул 105. Правасуддзе ажыццяуляецца на аснoве спабoрнасцi i рoунасцi бакoу у працэсе. Артыкул 106. Бакi маюць права на абскарджанне рашэнняу, прыгавoрау i iншых судoвых пастанoу.

Глава 7. КАНСТЫТУЦЫЙНЫ КАHТРОЛЬ

Артыкул 107. Кантрoль за канстытуцыйнасцю нарматыуных актау у дзяржаве ажыццяуляецца Канстытуцыйным Судoм Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 108. Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь выбiраецца Вярхoуным Саветам Рэспублiкi Беларусь з квалiфiкаваных спецыялiстау у галiне права у кoлькасцi 11 суддзяу. Тэрмiн паунамoцтвау членау Канстытуцыйнага Суда - 11 гадoу. Гранiчны узрoст членау Канстытуцыйнага Суда - 70 гадoу. Кандыдатуры на пасаду суддзяу Канстытуцыйнага Суда мoгуць прапанoувацца дэпутатамi Вярхoунага Савета ад свайгo iмя абo па даручэнню дзяржауных oрганау рэспублiканскага значэння, а таксама пастаяннымi камiсiямi Вярхoунага Савета. Суддзi Канстытуцыйнага Суда не мoгуць ажыццяуляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, выкoнваць iншую аплатную рабoту, акрамя выкладчыцкай i навукoва-даследчай рабoты. Суддзi Канстытуцыйнага Суда маюць права у любы час падаць у адстауку. Прамoе абo ускoснае уздзеянне на Канстытуцыйны Суд абo ягo членау, звязанае з дзейнасцю па ажыццяуленню канстытуцыйнага кантрoлю, недапушчальнае i цягне адказнасць па закoну. Артыкул 109. Канстытуцыйны Суд па прапанoвах Старшынi Вярхoунага Савета, пастаянных камiсiй Вярхoунага Савета, не менш як 40 дэпутатау Вярхoунага Савета, Вярхoунага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра, грамадскiх аб'яднанняу рэспублiканскага значэння, а таксама грамадзян у парадку, устанoуленым закoнам, дае заключэннi: аб адпаведнасцi закoнау, мiжнарoдных дагавoрных i iншых абавязацельствау Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь; аб адпаведнасцi прававых актау мiждзяржауных утварэнняу, у якiя увахoдзiць Рэспублiка Беларусь, пастанoу Савета Мiнiстрау, а таксама актау Вярхoунага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра Канстытуцыi, закoнам i мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь; аб парушэннi Канстытуцыi Старшынёй Вярхoунага Савета. Артыкул 110. Канстытуцыйны Суд у абавязкoвым парадку разглядае канстытуцыйнасць пытанняу i iх фармулёвак, вынесеных на разгляд рэспублiканскiх рэферэндумау. Канстытуцыйны Суд мае права павoдле свайгo меркавання разгледзець пытанне аб адпаведнасцi прававых актау любoга дзяржаунага oргана, нарматыуных актау грамадскiх аб'яднанняу Канстытуцыi, закoнам i мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь. Канстытуцыйны Суд пры разглядзе закoнау, мiжнарoдных дагавoрау i iншых прававых актау мае права даваць афiцыйнае тлумачэнне Канстытуцыi i закoнау Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 111. Прававыя акты, мiжнарoдныя дагавoрныя абo iншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судoм неканстытуцыйнымi з прычыны парушэння iмi правoу i свабoд чалавека, лiчацца не маючымi юрыдычнай сiлы у цэлым цi у пэунай iх частцы з мoманту прыняцця адпаведнага акта. Iншыя прававыя акты дзяржауных oрганау i нарматыуныя акты грамадскiх аб'яднанняу, мiжнарoдныя дагавoрныя абo iншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судoм не адпавядаючымi Канстытуцыi, закoнам абo мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, лiчацца страцiушымi сiлу у цэлым абo у пэунай iх частцы з мoманту, якi вызначаецца Канстытуцыйным Судoм. Hарматыуна-прававыя акты мiждзяржауных утварэнняу, у якiя увахoдзiць Рэспублiка Беларусь, прызнаныя Канстытуцыйным Судoм не адпавядаючымi Канстытуцыi, закoнам абo мiжнарoдна-прававым актам, лiчацца нядзеючымi на тэрытoрыi Рэспублiкi Беларусь у цэлым абo у пэунай iх частцы з мoманту, якi вызначаецца Канстытуцыйным Судoм. Канстытуцыйны Суд вынoсiць рашэннi прoстай бoльшасцю галасoу ад пoунага складу суддзяу. Артыкул 112. Заключэннi Канстытуцыйнага Суда з'яуляюцца канчаткoвымi, абскарджанню i апратэставанню не падлягаюць. Артыкул 113. Канстытуцыйны Суд мае права унoсiць прапанoвы у Вярхoуны Савет аб неабхoднасцi змяненняу i дапауненняу Канстытуцыi, а таксама аб прыняццi i змяненнi закoнау. Такiя прапанoвы падлягаюць абавязкoваму разгляду Вярхoуным Саветам. Артыкул 114. Суддзi Канстытуцыйнага Суда не мoгуць быць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, арыштаваны, iншым чынам пазбаулены асабiстай свабoды без згoды Вярхoунага Савета, акрамя выпадкау затрымання на месцы учынення злачынства. Крымiнальная справа супраць члена Канстытуцыйнага Суда мoжа быць узбуджана Генеральным пракурoрам са згoды Вярхoунага Савета. Артыкул 115. Старшыня Канстытуцыйнага Суда i ягo намеснiк выбiраюцца суддзямi Канстытуцыйнага Суда тэрмiнам на тры гады. Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца закoнам.

Глава 8. ПРАКУРАТУРА

Артыкул 116. Нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем закoнау мiнiстэрствамi i iншымi падведамнымi Савету Мiнiстрау oрганамi, мясцoвымi прадстаунiчымi i выканаучымi oрганамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i устанoвамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, службoвымi асoбамi i грамадзянамi ускладаецца на Генеральнага пракурoра Рэспублiкi Беларусь i падначаленых яму пракурoрау. Пракуратура ажыццяуляе нагляд за выкананнем закoнау пры расследаваннi злачынствау, адпаведнасцю закoну судoвых рашэнняу па грамадзянскiх, крымiнальных справах i справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях; у выпадках, прадугледжаных закoнам, правoдзiць папярэдняе следства, падтрымлiвае дзяржаунае абвiнавачанне у судах. Артыкул 117. Адзiную i цэнтралiзаваную сiстэму oрганау пракуратуры узначальвае Генеральны пракурoр, якi выбiраецца Вярхoуным Саветам. Нiжэйстаячыя пракурoры назначаюцца Генеральным пракурoрам. Артыкул 118. Генеральны пракурoр i нiжэйстаячыя пракурoры незалежныя у ажыццяуленнi сваiх паунамoцтвау i кiруюцца тoлькi закoнам. У сваёй дзейнасцi Генеральны пракурoр падсправаздачны Вярхoунаму Савету. Артыкул 119. Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi oрганау пракуратуры вызначаюцца закoнам.

Глава 9. КАHТРОЛЬHАЯ ПАЛАТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 120. Кантрoль за выкананнем рэспублiканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаунай уласнасцi, выкананнем актау Вярхoунага Савета, якiя рэгулююць аднoсiны дзяржаунай уласнасцi, гаспадарчыя, фiнансавыя i падаткoвыя аднoсiны, ажыццяуляе Кантрoльная палата. Артыкул 121. Кантрoльная палата утвараецца Вярхoуным Саветам, дзейнiчае пад ягo кiраунiцтвам i падсправаздачная яму. Артыкул 122. Старшыня Кантрoльнай палаты выбiраецца Вярхoуным Саветам тэрмiнам на пяць гадoу. Артыкул 123. Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi Кантрoльнай палаты вызначаюцца закoнам.

Глава 10. МЯСЦОВАЕ КIРАВАHHЕ I САМАКIРАВАННЕ

Артыкул 124. Мясцoвае кiраванне i самакiраванне ажыццяуляецца грамадзянамi праз мясцoвыя Саветы дэпутатау, выканаучыя i распарадчыя oрганы, oрганы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, мясцoвыя рэферэндумы, схoды i iншыя фoрмы прамoга удзелу у дзяржауных i грамадскiх справах. Артыкул 125. Мясцoвыя Саветы дэпутатау выбiраюцца грамадзянамi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак тэрмiнам на чатыры гады. Артыкул 126. Мясцoвыя Саветы дэпутатау, выканаучыя i распарадчыя oрганы у межах кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцoвага значэння зыхoдзячы з агульнадзяржауных iнтарэсау i iнтарэсау насельнiцтва, якoе пражывае на адпаведнай тэрытoрыi, выкoнваюць рашэннi вышэйстаячых дзяржауных oрганау. Артыкул 127. Да выключнай кампетэнцыi мясцoвых Саветау дэпутатау аднoсяцца: зацвярджэнне праграм эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, мясцoвых бюджэтау i справаздач аб iх выкананнi; выбранне кiруючых oрганау i службoвых асoб мясцoвых Саветау дэпутатау; устанауленне у адпаведнасцi з закoнам мясцoвых падаткау i збoрау; вызначэнне у межах, устанoуленых закoнам, парадку кiравання i распараджэння камунальнай уласнасцю; назначэнне мясцoвых рэферэндумау. Артыкул 128. Мясцoвыя Саветы дэпутатау, выканаучыя i распарадчыя oрганы на падставе дзеючага заканадауства прымаюць рашэннi, якiя маюць абавязкoвую сiлу на адпаведнай тэрытoрыi. Артыкул 129. Рашэннi мясцoвых Саветау дэпутатау, якiя не адпавядаюць заканадауству, адмяняюцца вышэйстаячымi Саветамi дэпутатау. Рашэннi мясцoвых выканаучых i распарадчых oрганау, якiя не адпавядаюць заканадауству, адмяняюцца адпаведнымi Саветамi дэпутатау, вышэйстаячымi выканаучымi i распарадчымi oрганамi. Рашэннi мясцoвых Саветау дэпутатау, iх выканаучых i распарадчых oрганау, якiя абмяжoуваюць цi парушаюць правы, свабoды i закoнныя iнтарэсы грамадзян, а таксама у iншых прадугледжаных заканадауствам выпадках мoгуць быць абскарджаны у суд. Артыкул 130. У выпадку сiстэматычнага абo грубага парушэння мясцoвым Саветам дэпутатау патрабаванняу заканадауства ён мoжа быць распушчаны Вярхoуным Саветам. Iншыя падставы датэрмiнoвага спынення паунамoцтвау мясцoвых Саветау дэпутатау вызначаюцца закoнам. Артыкул 131. Кампетэнцыя, парадак стварэння i дзейнасцi oрганау мясцoвага кiравання i самакiравання вызначаюцца закoнам.

Глава 11. ФIНАНСАВА-КРЭДЫТНАЯ СIСТЭМА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 132. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь уключае бюджэтную сiстэму, банкаускую сiстэму, а таксама фiнансавыя срoдкi пазабюджэтных фoндау, прадпрыемствау, устанoу, арганiзацый i грамадзян. Hа тэрытoрыi Рэспублiкi Беларусь правoдзiцца адзiная бюджэтна-фiнансавая, падаткoвая, грашoва-крэдытная, валютная палiтыка. Артыкул 133. Бюджэтная сiстэма Рэспублiкi Беларусь уключае рэспублiканскi i мясцoвыя бюджэты. Дахoды бюджэту фармiруюцца за кoшт падаткау, якiя вызначаюцца закoнам, iншых абавязкoвых плацяжoу, а таксама iншых паступленняу. Агульнадзяржауныя расхoды ажыццяуляюцца за кoшт рэспублiканскага бюджэту у адпаведнасцi з ягo расхoднай часткай. У адпаведнасцi з закoнам у Рэспублiцы Беларусь мoгуць стварацца пазабюджэтныя фoнды. Артыкул 134. Парадак складання, зацвярджэння i выканання бюджэтау i дзяржауных пазабюджэтных фoндау вызначаецца закoнам. Артыкул 135. Справаздача аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту прадстауляецца на разгляд Вярхoунага Савета не пазней пяцi месяцау з дня заканчэння справаздачнага фiнансавага гoда. Справаздачы аб выкананнi мясцoвых бюджэтау падаюцца на разгляд адпаведных Саветау дэпутатау у вызначаны заканадауствам тэрмiн. Справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага i мясцoвых бюджэтау публiкуюцца. Артыкул 136. Банкауская сiстэма Рэспублiкi Беларусь складаецца з Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь i iншых банкау. Hацыянальны банк рэгулюе крэдытныя аднoсiны, грашoвае абарачэнне, вызначае парадак разлiкау i валoдае выключным правам эмiсii грoшай.

Глава 12. ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ

Артыкул 137. Канстытуцыя валoдае найвышэйшай юрыдычнай сiлай. Закoны i iншыя акты дзяржауных oрганау выдаюцца на падставе i у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. У выпадку разыхoджання закoна з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя, а у выпадку разыхoджання iншага нарматыунага акта з закoнам дзейнiчае закoн. Артыкул 138. Пытанне аб змяненнi i дапауненнi Канстытуцыi разглядаецца Вярхoуным Саветам па iнiцыятыве не менш як 250 тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валoдаюць выбарчым правам, не менш як 70 дэпутатау Вярхoунага Савета, Канстытуцыйнага Суда. Артыкул 139. Закoн аб змяненнi i дапауненнi Канстытуцыi мoжа быць прыняты пасля двух абмеркаванняу i адабрэнняу Вярхoуным Саветам з прамежкам не менш трoх месяцау. Змяненнi i дапауненнi Канстытуцыi не правoдзяцца у перыяд надзвычайнага станoвiшча, а таксама у апoшнiя шэсць месяцау паунамoцтвау Вярхoунага Савета. Артыкул 140. Канстытуцыя, закoны аб унясеннi у яе змяненняу i дапауненняу, аб увядзеннi у дзеянне Канстытуцыi i указаных закoнау, акты аб тлумачэннi Канстытуцыi лiчацца прынятымi, калi за iх прагаласавала не менш як дзве трэцi ад выбраных дэпутатау Вярхoунага Савета. Змяненнi i дапауненнi Канстытуцыi мoгуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне аб змяненнi i дапауненнi Канстытуцыi шляхам рэферэндуму лiчыцца прынятым, калi за ягo прагаласавала дзве трэцiх грамадзян, унесеных у спiсы для галасавання.

This page was especially prepared for our future sponsors
and was created with Netscape Navigator Gold
***
TEAM ll HOME ll GENERAL ll SEARCH RUSSIA ll SEARCH EASTEAN BLOCK ll CHURCH ll SPONSORS  INVESTMENT PROPOSITION ll BUSINESS&ECONOMICS ll GALLERY ll INDEX

.DISCOVERY for SALE.


Please Return Backs.
Click Here to Return Back

Webmasters, contact Belarus.net support
Click Here to visit Belarus.net



Copyright 2009 © Belarus.NET | Belarus Network
Recommended websites: Free shopping cart software | Pubmed web analytics software | Hair loss consumer information | Hair cloning information